28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія стартапы атрымалі доступ да аўстрыйскага акселератара

1
Беларускія стартапы атрымалі доступ да аўстрыйскага акселератара

Фінтэх-акселератар Elevator Lab стаў даступны для беларусаў.

«Лабараторыя стартапаў» запушчаная ў Вене банкамі групы Raiffeisen Bank International. Экспэрты гэтых банкаў будуць выбіраць перспектыўныя стартапы з усёй Еўропы, праекты павінны датычыцца галіны фінансавых тэхналогій. Вялікія надзеі арганізатары акселератара звязваюць з беларускімі распрацоўшчыкамі, піша onliner.by.

Пры трапленні ў праграму акселератара каманда будзе чатыры месяцы развіваць праект сумесна са спецыялістамі з Еўропы. Таксама ім трэба будзе знайсці інвестара, а ў выніку яны змогуць выйсці на рынак з гатовым прадуктам. У праграму прымаюцца каманды, якія ўжо выпускалі свае праекты.

Нягледзячы на фінансавую накіраванасць, тэматыка атрымалася шырокай: банкаўскае абслугоўванне малога і сярэдняга бізнэсу, вялікія звесткі, фінансавая аналітыка і іншыя вобласці. Арганізатарам асабліва цікавыя стартапы ў сферы аплатных аперацый і RegTech.

У склад Raiffeisen Bank International уваходзіць «Прыорбанк». Прадстаўнікі банка распавялі пра Elevator Lab:

- Беларускаму стартапу цяпер надаецца вялікая ўвага. Часта распрацоўшчыкі прапануюць перспектыўныя ідэі, але не разумеюць, якім чынам іх развіваць, манетызаваць і маштабаваць. Elevator Lab як раз і дазволіць ім атрымаць неабходную экспэртызу і ў канчатковым выніку выйсці на беларускія і еўрапейскія рынкі не проста з ідэяй, а ўжо з гатовым запатрабаваным прадуктам.

Беларусы могуць падаць заяўку на ўдзел да 31 ліпеня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках