25 красавiка 2024, Чацвер, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, як павялічыць працягласць жыцця

5
Навукоўцы распавялі, як павялічыць працягласць жыцця

За апошнія стагоддзі людзі сталі жыць даўжэй.

І працягласць так званага здаровага жыцця таксама павялічылася, сцвярджаюць навукоўцы.

Паводле звестак праведзенага ў ЗША даследавання, тры дзесяцігоддзі таму 23% людзей ва ўзросце ад 50 да 64 гадоў пакутавалі ад хранічных захворванняў. Цяпер - толькі 16%. Старасць і хваробы прыходзяць пазней, а гэта значыць, што ўсе мы гатовыя жыць даўжэй, піша orthodox.od.ua.

Сакрэт даўгалецця крыецца ў здаровым ладзе жыцця, якому кожнае наступнае пакаленне надае ўсё больш увагі. Навукоўцы яшчэ ў 30-х гадах мінулага стагоддзя правялі даследаванні, якія пацвердзілі, што скарачэнне колькасці тлустай ежы і памяншэнне порцый прыводзіць да аздараўлення любога жывога арганізма, уключаючы паддоследных мышэй, мух і чарвякоў.

Тое ж самае адбываецца з арганізмам чалавека, сцвярджаюць навукоўцы. Мы пачынаем правільна харчавацца, і прырода дзякуе нам за гэта. Дарэчы, пра гэта вядома са старажытных часоў. У XV стагоддзі арыстакрат Альвіс Карнара ўсё жыццё прытрымліваўся строгай дыеты і дажыў да 84 гадоў. А ў той час чалавек ва ўзросце 50 гадоў ужо лічыўся вельмі старым.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках