24 красавiка 2024, Серада, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь на другім месцы па цеплыні стаўлення ўкраінцаў

6
Беларусь на другім месцы па цеплыні стаўлення ўкраінцаў

Грамадзяне Украіны лепш за ўсё ставяцца да Польшчы, Беларусі і краін ЕЗ.

Пра гэта сведчаць звесткі апытання сацыялагічнай групы «Рэйтынг», што замерыла дынаміку-грамадска-палітычных поглядаў ва Украіне, паведамляе thinktanks.by.

Высветлілася, што да Польшчы цёпла і вельмі цёпла ставяцца 58% украінцаў, да Беларусі - 56%, да Еўразвязу - 49%.

Таксама жыхары краіны цёпла ставяцца да наступных краінаў: Канада - 47%, Грузія - 46%, Літва - 46%, Нямеччына - 43%, ЗША - 42%, Малдова - 35% і Турцыя - 28% станоўчых ацэнак.

Інфаграфіка сацыялагічнай групы «РЭЙТЫНГ»

У той жа час да Расеі вельмі холадна ставяцца 27% украінцаў, холадна - 30%, нейтральна - 23% апытаных, цёпла - 14%, вельмі цёпла - 3%. Яшчэ 3% рэспандэнтаў не змаглі адказаць на пытанне.

Нагадаем, што нядаўна падчас такога апытання, праведзенага Левада-цэнтрам у Расеі, найбольш прыязнай краінай 46% рэспандэнтаў назвалі Беларусь, на другім месцы з 39% галасоў расейцаў апынуўся Кітай.

Лідарам спісу «варожа настроеных краін» для жыхароў Расеі з'яўляюцца ЗША. 69% расейцаў лічаць іх ворагам. Украіна апынулася на другім месцы ў спісе «варожых краіны», набраўшы 50% галасоў расейскіх рэспандэнтаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках