24 красавiка 2024, Серада, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва: Беларусь не прасіла МАГАТЭ ацэньваць выбар будпляцоўкі для БелАЭС

7
Літва: Беларусь не прасіла МАГАТЭ ацэньваць выбар будпляцоўкі для БелАЭС

Агенства атамнай энэргіі не разглядала працэдуры падбору пляцоўкі для Астравецкай АЭС.

Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) не ацэньвала выбар месца для будаўніцтва Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы, што зусім побач з Літвой - хоць Беларусь заявіла, што месца, на думку МАГАТЭ, нібыта было абрана належным чынам. Аднак у справаздачы агенцтва пра гэта не гаворыцца, піша delfi.lt.

Прадстаўнік Літвы кажа, што МАГАТЭ не ацэньвала месца для будаўніцтва, таму што Беларусь пра гэта і не прасіла.

«Што я чытаў - у місіі SEED Беларусь не прасіла даць ацэнку выбару пляцоўкі, так што МАГАТЭ нічога больш і не рабіла. Вядома, ім трэба неяк паказаць, што літоўцы на іх нападаюць, але мы яшчэ раней казалі, што гэтая місія была ажыццёўлена не ў поўным аб'ёме, і цяпер яны проста спрабуюць прыгожымі словамі паказаць, што яны штосьці зрабілі», - сказаў дырэктар Дэпартамента прэвенцыі забруджванняў Міністэрства пытанняў навакольнага асяроддзя Віталіюс Аўгліс.

Агенцтва дало ацэнку дызайну праекта БелАЭС, таму, як у ім прыняты пад увагу магчымыя месцы будаўніцтва АЭС, а таксама іншыя пагрозы, аднак саму працэдуру падбору пляцоўкі не разглядала.

«Група інспектараў дала ацэнку інфармацыі, якую падаў беларускі бок, і прыйшла да высновы, зыходзячы з параўнання характарыстык пляцоўкі і параметраў праектавання, што былі прыняты ўсе неабходныя крокі ў ацэнцы ўсіх неабходных аспектаў бяспекі пляцоўкі пад будаўніцтва БелАЭС і спецыфічных параметраў праектавання пляцоўкі, уключаючы і звязаныя пагрозы звонку», - гаворыцца ў справаздачы якая адбылася ў студзені гэтага года місіі SEED МАГАТЭ, апублікаванага на сайце Міністэрства энэргетыкі Беларусі. Само МАГАТЭ сваю справаздачу не апублікавала.

Між тым беларускае дзяржаўнае агенцтва навінаў БелТА аб'явіла, што пры выбары праекта будаўніцтва БелАЭС усе аспекты бяспекі былі належным чынам прааналізаваны. Міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус некаторы час таму сказаў, што місія SEED была ажыццёўлена не ў поўным аб'ёме, а Беларусь прымяняе стандарты ядзернай бяспекі селектыўна і просіць праверыць толькі частку звязаных з бяспекай аспектаў. Між тым модуль ацэнкі пляцоўкі краіна прапускае. Місія SEED у поўным аб'ёме ахоплівае шэсць модуляў. Літва сцвярджае, што на просьбу Беларусі экспэрты МАГАТЭ правялі місію па аднаму або двум модулям.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках