19 красавiка 2024, Пятніца, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць крычаўскага міліцыянта распачалі крымінальную справу за збіццё

3
Супраць крычаўскага міліцыянта распачалі крымінальную справу за збіццё

Капітана Андрэя Генералава абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Следчая ўправа УСК Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да аднаго з аператыўных супрацоўнікаў мясцовага РАУС. Капітана міліцыі Андрэя Генералава абвінавачваюць паводле артыкула 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), паведамляе spring96.org.

Супраць яго распачатая крымінальная справа за злачынства, учыненае ў 2016 годзе, а менавіта за прычыненне цялесных пашкоджанняў мясцоваму жыхару, які ў пачатку чэрвеня раптоўна сканаў.

Як паведамілі сайту mogilevnews.by ў рэгіянальным аддзяленні Следчага камітэта, 60-гадовы жыхар Крычава без пэўнага месца жыхарства, раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства і распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы, заявіў, што яго збіў супрацоўнік органаў унутраных спраў. 5 чэрвеня гэтага года цела мужчыны без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці знайшлі ў парку Перамогі Крычава.

Андрэй Генералаў працаваў у Крычаўскім аддзеле міліцыі оперупаўнаважаным. Дэталі справы пакуль застаюцца невядомымі. Невядома і тое, ці на свабодзе абвінавачваны і ці застаецца ён міліцыянтам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках