29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Мазыра адправіў у ДАІ ліст з «парнаграфічнымі малюнкамі»

20
Жыхар Мазыра адправіў у ДАІ ліст з «парнаграфічнымі малюнкамі»

Такім чынам мазырчук адрэагаваў на позву аб прыходзе ў аддзел ДАІ.

У канцы сакавіка супрацоўнікі калінкавіцкага ДАІ спынілі 37-гадовага жыхара Мазыра, які ў стане алкагольнага ап'янення ішоў па праезнай частцы, пры гэтым без святлоадбівальнага элемента. Інспектары склалі на мужчыну пратакол за парушэнне ПДР і адпусцілі, паведамляецца на сайце УУС Гомельскага аблвыканкама.

Аднак штраф парушальнік плаціць і не збіраўся.

Атрымаўшы позву аб прыходзе ў аддзел ДАІ Мазырскага райвыканкама, мужчына намаляваў на аркушы паперы «парнаграфічныя малюнкі» і, прымацаваўшы позву, адправіў ліст назад у ДАІ.

6 ліпеня ў дачыненні да мужчыны была распачатая крымінальная справа паводле ч 1 арт.343 (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Мужчына адпушчаны пад абавязак аб прыходзе, яму можа пагражаць да 6 месяцаў арышту.

Сам ён патлумачыў, што быў вельмі злы на супрацоўнікаў за складзены на яго пратакол.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках