25 красавiка 2024, Чацвер, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча зніжае суму набыткаў для вяртання Tax Free

Польшча зніжае суму набыткаў для вяртання Tax Free

Мінімальная сума набыткаў для атрымання VAT з 1 жніўня знізіцца да 200 злотых.

«З 1 жніўня 2017 года зніжана мінімальная сума агульнага кошту набыткаў, пры якой вандроўнікі з-за межаў ЕЗ могуць запатрабаваць вяртання ПДВ у сістэме Tax Free: з 300 злотых да 200 злотых» - растлумачылі ў Міністэрстве фінансаў Польшчы.

Для закупаў, зробленых да 1 жніўня, будзе дзейнічаць норма 300 злотых, адзначае tut.by.

Падставай для зніжэння мінімальнай сумы для атрымання чэка Tax Free паслужыла распараджэнне Міністэрства фінансаў Польшчы ад 23 чэрвеня 2017 года.

Нагадаем, раней польскія СМІ са спасылкай на Мінфін паведамлялі аб тым, што з 1 чэрвеня Польшча мае намер знізіць мінімальную суму набыткаў для вяртання Tax Free з 300 злотых да 200. Гэтая пастанова, са звестак «Польскага радыё», была абумоўленая тым, што ў 2016 годзе знізілася «абарачэне малых, сямейных прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у сістэме Tax Free». Аднак з пачатку лета мінімальная сума для афармлення TaxFree засталася ранейшай - 300 злотых.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках