24 красавiка 2024, Серада, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беластоку знайшлі чарговую бомбу часоў Другой сусветнай вайны

5
У Беластоку знайшлі чарговую бомбу часоў Другой сусветнай вайны

Мясцовыя ўлады не выключаюць, што спатрэбіцца яшчэ адна эвакуацыя жыхароў места.

Праз 2 гадзіны пасля кантраляванага выбуху на палігоне ў Ожышы бомбы часоў Другой сусветнай вайны з Беластока, у сувязі з чым былі эвакуяваныя прыкладна 10 тысяч чалавек, стала вядома, што ў сталіцы Падляшскага ваяводства знойдзенае другое такое выбуховае прыстасаванне, перадае «Радыё Польшча».

Бомбу знайшлі ў панядзелак раніцай. Знаходку нявыбухнутай бомбы пацвердзіла Ганна Кавальская з Дэпартамента сацыяльнай камунікацыі Беластока. Бомба была знойдзена падчас будаўнічых работ на вуліцы Цялкоўскага, недалёка ад месца, дзе было знойдзеная першая выбуховая прылада.

Ганна Кавальская не змагла пакуль адказаць на пытанне, наколькі магутным з'яўляецца выбуховы набой і ці будзе праведзеная паўторная эвакуацыя насельніцтва. Яна толькі сказала, што спачатку варта закончыць агляд бомбы і месца, дзе яе знайшлі.

Нагадаем, у нядзелю блізу 10 тысяч жыхароў Беластока і гміны Супрасля на ўсходзе Польшчы былі эвакуяваныя на час правядзення аперацыі вымання і абясшкоджвання авіябомбы часоў Другой сусветнай вайны.

Нямецкая 500-кілаграмовая бомба была знойдзеная падчас будаўніцтва новай аўтатрасы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках