18 красавiка 2024, Чацвер, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вось вам за ўсё»: Мужчына з палкай граміў машыны ў менскім двары

6
«Вось вам за ўсё»: Мужчына з палкай граміў машыны ў менскім двары

Здарэнне патрапіла на відэа.

У менскім двары на вуліцы Лабанка мужчына з палкай у адной руцэ і пакетам у іншай граміў машыны. Пры гэтым ён нешта гучна крычаў, але разабраць атрымлівалася толькі фразу «Вось вам за ўсё». З гэтымі словамі мужчына разбіў задняе шкло шэрага ўніверсала, піша «Еўрарадыё».

Здарэнне патрапіла на відэа:

Ад відавочцаў, якія паспрабавалі спыніць яго, мужчына пачаў адмахвацца палкай. Але раптам павярнуўся да іх спінай і выкінуў спачатку белы пакет, які трымаў у левай руцэ, а потым і сваю «зброю». Тады людзі, якія збегліся на крыкі, змаглі паваліць яго на зямлю і так дачакаліся міліцыі.

Ужо лежачы на зямлі, мужчына прадаўжаў гучна размаўляць і смяяцца. Магчыма, ён быў пад дзеяннем псіхатропных прэпаратаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках