19 красавiка 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камень у агарод вытворцы «народнага аўтамабіля»

46
Камень у агарод вытворцы «народнага аўтамабіля»

«Святая карова» беларускай прамысловасці можа пайсці пад нож.

Лукашэнка незадаволены тым, што новы беларуска-кітайскі завод «БелДжы» да гэтага часу не пабудаваны, піша «Салiдарнасць».

Трывожныя званочкі для кіраўніцтва прадпрыемства загучалі на нарадзе 11 ліпеня, калі Лукашэнка даў даручэнне Камітэту дзяржкантролю падрыхтаваць даклад у некаторых прадпрыемствах, якія «мадэрнізуюцца і будуюцца».

Далей ён дадаў, што праблемы ёсць на прадпрыемствах, якія будуюцца ў Светлагорску і Добрушы, а таксама на заводзе вытворчасці легкавых аўтамабіляў, які ўсё яшчэ не адкрыты.

– Я чакаю дакладу, як ідуць справы на гэтых прадпрыемствах, – папярэдзіў Лукашэнка.

Гаворка ідзе пра так званы беларуска-кітайскі завод «БелДжы», які ў 2017 годзе павінен быў пачаць вырабляць «народны аўтамабіль» Geely. Пікантнасць сітуацыі надае той факт, што зборачная вытворчасць гэтай маркі ў Беларусі з пачатку года была спыненая – а па-сапраўднаму разгарнуць выпуск легкавікоў планавалася якраз на новым заводзе ў Менскай вобласці.

Аднак прадпрыемства, у якое было ўкладзена блізу 250 мільёнаў даляраў, да гэтага часу не пабудаванае. Акрамя таго, эксперты сумняюцца, што новая зборачная лінія будзе здольная забяспечыць 30% лакалізацыі вытворчасці, якія неабходныя для бямытнага продажу аўтамабіляў на рынку ЕАЭС.

Як бачым, пакуль лёс беларускага «народнага аўтамабіля» падаецца не надта вясёлкавым. А ў такой сітуацыі кіраўніку дзяржавы, магчыма, нічога не застаецца, як традыцыйна зладзіць публічны разнос і знайсці вінаватых у зрыве сваіх грандыёзных планаў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках