20 красавiка 2024, Субота, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

357 гадоў таму беларускае войска вызваліла Вільню ад маскоўскіх акупантаў

9
357 гадоў таму беларускае войска вызваліла Вільню ад маскоўскіх акупантаў

Маскоўскі гарнізон рэціраваўся, рэшткі варожых войскаў замкнуліся ў замку.

Першая спроба вызваліць Вільню скончылася няўдачай. Больш пашанцавала ваенным сілам пад камандаваннем вількамірскага (цяпер – Укмерге) подстолія, палкоўніка Казіміра Даўмонта Сясіцкага. Беларускія жаўнеры пры дапамозе жыхароў Вільні раннім ранкам, на досвітку 9 траўня 1660 г. зламалі гарадскую браму, «а варта ў гэты час была нібы п'яная і не чула, як варожыя салдаты наблізіліся да брамы», занялі горад і пратрымаліся ў ім амаль увесь дзень, да 6 гадзінаў.

Тым часам моцны маскоўскі гарнізон, які знаходзіўся ў замку, адбіў горад, а беларусы былі вымушаныя адступіць. У адплату за дапамогу беларускаму войску маскоўскі гарнізон на загад ваяводы князя Данііла Мышэцкага спаліў прыгарады Вільні і пачаў рэпрэсіі супраць жыхароў.

Не жадаючы трываць самавольства і тэрор, гараджане звярнуліся па дапамогу да Міхала Казіміра Паца. Маскоўцы, зразумеўшы, што выстаяць усё ж не атрымаецца, супраціўляліся мала і адступілі ў добра ўмацаваны і ўзброены замак. М. К. Пац вызваліў горад 11 ліпеня без вялікай працы. Горад беларускае войска здолела адбіць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках