29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эколагі: Беларусь ператворыцца ў сметнішча радыеактыўных адкідаў

11
Эколагі: Беларусь ператворыцца ў сметнішча радыеактыўных адкідаў

Астравецкая АЭС можа стаць прычынай тэхнагеннай катастрофы.

У Беларусі для адкідаў з АЭС пабудуюць радыёактыўны могільнік. Айчынныя спецыялісты распрацоўваюць праект для стварэння пункта пахавання радыеактыўных адкідаў ад Астравецкай АЭС, паведамляе «Радыё Рацыя».

Як паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі, ужо вядзецца праца над праектам. На думку беларускіх энергетыкаў, гэты пункт дасць магчымасць ізаляваць радыеактыўныя адкіды і не дапусціць іх негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Старшыня партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук паведаміў, што поўнасцю ізаляваць радыеактыўныя адкіды немагчыма.

– Тэхналогіі па перапрацоўцы радыеактыўных адкідаў у свеце не існуе. Сітуацыя з гэтым могільнікам прывядзе да таго, што Беларусь стане сметнікам для радыёактыўных адкідаў. Бо калі ёсць атамная станцыя, то адкіды павінны захоўвацца і перапрацоўвацца на тэрыторыі той краіны, дзе яны выпрацоўваюцца. Адпаведна, можна забыць пра развіццё курортнай зоны на Астравеччыне, пра развіццё аграрнай галіны, бо ніхто не захоча купляць прадукты харчавання адтуль.

- Спачатку планавалася, што адкіды будуць вывозіцца ў Расею.

- У Расеі прыняты закон, у якім прапісана, што радыеактыўныя адкіды на іхняй тэрыторыі не могуць захоўвацца. Іх туды ўвязуць, цягам 10 год яны перапрацуюцца і пасля вярнуцца на тэрыторыю Беларусі. І будуць захоўвацца тысячы гадоў, пакуль чалавецтва не прыдумае тэхналогію цалкам іх абясшкодзіць.

- Партыя “Зялёныя” плануе рабіць заявы, праводзіць акцыі ў сувязі з будаўніцтвам АЭС?

- Мы ўвесь час пратэстуем супраць гэтага. Але, на жаль, зараз насельніцтва зусім не рэагуе. Часу застаецца ўсё менш. Праз два гады завязуць радыеактыўнае паліва і ўсе мы будзем жыць фактычна ў зусім іншай краіне з пункту гледжання бяспекі. Трэба пратэставаць, класціся на рэйкі, нешта рабіць, бо сітуацыя сумная. Трэба заклікаць міжнародную супольнасць, каб яна падтрымлівала нас. Застаецца ўсё менш часу, каб спыніць гэтае будаўніцтва.

- Калі падрахаваць, то бяспечнай сістэмы захоўвання радыеактыўных адкідаў пры сённяшніх тэхналогіях не можа быць увогуле?

- Так. Такой тэхналогіі ў свеце ўвогуле не існуе. Пры любой атамнай станцыі, у той жа Літве, напрыклад, ёсць могільнікі, дзе гэтыя адкіды захоўваюцца. У Германіі спрабавалі закладаць адкіды ў саляныя шахты, але гэта таксама захоўванне. Бо цалкам перапрацаваць радыеактыўныя адкіды немагчыма.

Як паведамляе Міністэрства энергетыкі, для дасягнення бяспекі пахавання радыёактыўных адкідаў створаны матэматычныя мадэлі і вылічальныя праграмы, каб разлічыць працэсы міграцыі радыенуклідаў з сістэмы пахавання ў геасферу праз унутраныя, знешнія інжынерныя і прыродныя бар’еры прыпаверхневага сховішчы.

Беларуская АЭС будуецца за кошт крэдыту Расеі. Першая пастаўка ядзернага паліва на БелАЭС чакаецца ў канцы 2018 года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках