29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліта Кандрусевіча просяць беатыфікаваць Лазінскага

1
Мітрапаліта Кандрусевіча просяць беатыфікаваць Лазінскага
ЗЫГМУНТ ЛАЗІНСКІ
ФОТА: «Радыё Рацыя»

Пінчукі называюць Зыгмунта Лазінскага патронам Палесся.

Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча просяць паспрыяць працэсу беатыфікацыі першага менскага і пінскага біскупа Зыгмунта Лазінскага, перадае «Радыё Рацыя».

«Працэс цягнецца 60-ы год і запаволіўся праз тое, што ў Ватыкане не стае цудаў звязаных з імем іерарха», - гаворыцца ў лісце да Кандрусевічу ад імя грамадскага аб'яднання «Садружнасць Палесся».

Аўтары падкрэсліваюць, што цудам з'яўляецца ўвесь пакутніцкі шлях Лазінскага і ягоны ўплыў на вернікаў нават пасля смерці. Гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін кажа, што пінчукі пад пагрозай смерці хавалі ад чэкістаў труну з целам біскупа.

- Ягоную труну схавалі ў пінскім касцёле, усё гэта было зроблена, каб нічога не здарылася, бо супрацоўнікі НКУС гойсалі ў пошуках труны Лазінскага. Я думаю, што паводле нейкага загаду, бо ён крытычна ставіўся да савецкай улады, як да ўтварэння як такога. Для біскупа Лазінскага было абсалютна зразумела, што гэта за дзяржава і што яна за сабой нясе.

За свайго заступніка і духоўнага бацьку Лазінскага ўважаў першы беларускі кардынал Казімір Свёнтак, дзякуючы якому адчуў кліч служэнню Хрысту. Таксама і пінчукі-каталікі называюць Лазінскага патронам Палесся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках