25 красавiка 2024, Чацвер, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Быць праціўнікам АЭС у Беларусі – гэта значыць быць патрыётам»

6
«Быць праціўнікам АЭС у Беларусі – гэта значыць быць патрыётам»
ФОТА: DPA

Дзевяць тэзісаў Юрыя Варонежцава супраць будаўніцтва БелАЭС.

Якія пагрозы для Беларусі і суседзяў нясе будаўніцтва АЭС? Ці магчыма яго спыніць або змагацца ўжо позна? «Радыё Свабода» паразмаўляла з былым дэлегатам Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савета СССР, кандыдатам тэхнічных навук Юрыем Варонежцавым.

Асноўныя тэзісы Варонежцава:

1. У праекце будаўніцтва АЭС адразу не было нічога канкрэтнага з нагоды таго, што рабіць з адыходамі. Толькі цяпер улады пачалі распрацоўваць нейкую канцэпцыю.

2. Паліва для АЭС вырабляюць толькі некалькі краінаў свету. Паліва для Беларускай АЭС будзе пастаўляць расейская карпарацыя.

3. Пэўныя адпрацаваныя элементы на АЭС нікуды не вывозяць. Яны захоўваюцца на тэрыторыі АЭС у спецыяльных басейнах, бо настолькі радыеактыўныя, што іх нікуды нельга везці. Яны гадамі будуць захоўвацца ў Беларусі. Грамадству пра гэта не кажуць.

4. Многія краіны ў свеце адмаўляюцца ад атамнай энэргетыкі. На днях расейскі чыноўнік заявіў пра рэзкае зніжэнне попыту на рынку будаўніцтва АЭС. Я мяркую, што гэта тупіковы шлях развіцця.

5. Будаўніцтва АЭС паводле расейскага праекту і за расейскія крэдыты толькі павялічвае энэргетычную залежнасць ад Расеі. На свабодным рынку ўран ніхто не прадае, яго можна будзе набыць толькі ў Расеі.

6. Дастаткова прыкладаў у розных краінах, калі спынялася будоўля АЭС. Нават некаторыя ўжо пабудаваныя не пачыналі працаваць праз пратэсты. Японія пасля аварыі на сваёй АЭС нават адключыла тыя АЭС, якія працавалі.

7. Той праект АЭС, які будуюць у Беларусі, ужо «славуты» сур'ёзнымі аварыйнымі сітуацыямі ў Варонежы.

8. Літоўцы толькі пазбавіліся ад свайго «монстра», Ігналінскай АЭС, і каля іх сталіцы, за 40 км ад Вільні будуюць АЭС. Натуральна, яны пратэстуюць. Я іх выдатна разумею.

9. Быць праціўнікам АЭС у Беларусі – гэта значыць быць патрыётам, зычыць дабра сваёй Радзіме. Патрыятызм не азначае падтрымку любых бяздумных пастановаў улады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках