25 красавiка 2024, Чацвер, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вось вам за ўсё»: Новыя падрабязнасці пра менчука, які паразбіваў аўтамабілі кіем

9
«Вось вам за ўсё»: Новыя падрабязнасці пра менчука, які паразбіваў аўтамабілі кіем

Агрэсара затрымаў жаўнер тэрміновай службы.

Жаўнер затрымаў у Менску хулігана, які біў кіем аўто. ДАІ падарыла герою квіткі на Depeche Modе

У Менску на вуліцы Лабанка 10 ліпеня відавочцы затрымалі мужчыну, які размахваў кіем і з сілай біў па прыпаркаваных аўтамабілях, піша tut.by.

Высветлілася, што не пабаяўся агрэсіўнага мужчыны жаўнер тэрміновай службы вайсковай часці 5448 Сяргей Якаўлеўскі.

У момант здарэння малодшы сяржант Сяргей Якаўлеўскі вяртаўся з гарадскога звальнення і чакаў транспарт на прыпынку з сябрам. Увагу Сяргея прыцягнуў мужчына, які размахваў металічнай палкай, гучна крычаў і нецэнзурна лаяўся. На ўсе заўвагі мужчына не адрэагаваў і перайшоў дарогу на чырвоны сігнал святлафора.

- Я выдатна разумеў, што калі яго не спыніць, ён можа каго-небудзь і пакалечыць. Мы з сябрам пабеглі за ім. За гэты час ён паспеў збочыць у арку дома на вуліцы Лабанка і разбіць ў адным з аўтамабіляў лабавую шыбу, а ў іншым - фары, - распавёў Сяргей.

Заўважыўшы, што яго пераследуюць, агрэсіўны мінак запусціў у вайскоўца сваёй «зброяй». Сяргей, знайшоўшы момант, кінуўся да мужчыны, паваліў яго на зямлю і утрымліваў да прыезду міліцыі, якую выклікалі падбегшыя відавочцы. Пазней высветлілася, што 47-гадовы мужчына знаходзіўся пад уздзеяннем псіхатропаў і «лавіў мух».

За гэты ўчынак ДАІ Менска ўручыла Сяргею Якаўлеўскага падзяку і два квіткі на канцэрт Depeche Mode. Плюс да ўсяго хлопец атрымаў дадатковыя выходныя дні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках