18 красавiка 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былому кіраўніку Бабруйска пагражае восем гадоў турмы

6
Былому кіраўніку Бабруйска пагражае восем гадоў турмы

Былога чыноўніка вінавацяць у атрыманні хабараў.

Пракурор папрасіў прысудзіць былога кіраўніка Бабруйска Андрэя Каваленку, якога абвінавачваюць у атрыманні хабараў, да 8 гадоў пазбаўлення волі. Бацьку і сына Ахундава, якія, паводле версіі абвінавачвання, выступалі пасярэднікамі пры перадачы грошай - да 3,6 года, перадае tut.by.

У сераду, 12 ліпеня, дзяржаўны абвінаваўца Канстанцін Лявіцкі запатрабаваў пазбавіць былога кіраўніка Андрэя Каваленку волі на 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і без права займаць кіроўныя пасады на працягу 5 гадоў пасля адбыцця пакарання. Для Эльшада і Артура Ахундава ён запатрабаваў па 3,6 года пазбаўлення волі. Мяркуецца, што ўсе абвінавачаныя будуць адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментуючы сваю пастанову, Канстанцін Лявіцкі адзначыў, што і Андрэй Каваленка, і Ахундавы падпісалі дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве са следчымі органамі, таму мера пакарання ў іх не можа перавышаць палову максімальнага тэрміну. У выпадку з Андрэем Каваленкам яна складае 15 гадоў.

- Дзяржаўнае абвінавачанне запатрабавала 8 гадоў, і з улікам таго, што падсудны раскаяўся, а таксама беручы пад увагу ягоныя станоўчыя характарыстыкі, гэтая мера стрымання з'яўляецца апраўданай, - падкрэсліў Канстанцін Лявіцкі.

Адвакатка Андрэя Каваленкі таксама зрабіла націск на тое, што ейны падабаронны зарэкамендаваў сябе выдатным кіраўніком і разумным гаспадарнікам. Яна намаглася, каб зняць абвінавачванні ў 4 эпізодах, адзначыўшы, што яны грунтуюцца толькі на сведчаннях Ахундава. Акрамя гэтага, абаронца былога бабруйскага кіраўніка запатрабавала выключыць з абвінавачвання 4,5 тысячы даляраў ЗША - суму, якую, з ейных слоў, Андрэй Каваленка не браў. У шасці эпізодах экс-кіраўнік Бабруйска прызнаў сваю віну, аднак з агаворкай, што сумы хабараў, названыя Ахундавымі і сведкамі, не адпавядаюць рэчаіснасці. Розніцу ў грошах, са слоў адвакаткі Каваленкі, прысвоілі сабе «трэція людзі».

У сваім апошнім слове Андрэй Каваленка заявіў, што раскайваецца ў зробленым і праклінае той дзень, калі пазнаёміўся з Эльшадам Ахундавым. Менавіта яго ён уважае за вінаватага ва ўсіх сваіх бедах і сцвярджае, што паддаўся на спакусу.

- Для мяне турма - велізарнае фізічнае і псіхалагічнае выпрабаванне, - прызнаўся падсудны, дадаўшы, што ягонае ўзяцце пад варту адбілася на ўсёй сям'і. Так, падчас следства памерла ягоная маці, на лячэнне якой і была выдаткаваная частка атрыманых хабараў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках