25 красавiка 2024, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрв'ю пенсіянеркі прыраўнялі да «масавай акцыі»

32
Інтэрв'ю пенсіянеркі прыраўнялі да «масавай акцыі»
ФОТА: SVABODA.ORG

Зусім стала дрэнна з логікай у суддзяў, якія ахоўваюць спакой Наталлі Качанавай.

Пенсіянерка дала інтэрв'ю і атрымала штраф за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі». У яе руках не было ні плаката, ні транспаранта. Жанчына не выкрыквала лозунгаў. Але суддзя мяркуе, што зносіны з журналістамі ў людным месцы – несанкцыянаваная акцыя.

12 ліпеня суддзя Бабруйскага суда Алена Ермашэвіч аштрафавала на 26 базавых велічыняў 65-гадовую Любоў Санкевіч за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі» на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 22 чэрвеня.

Пра гэта «Салідарнасці» паведаміла юрыстка грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконня ў пракуратуры і судах» Тамара Сяргей.

На думку Тамары Сяргей, доказам невінаватасці Любові Санкевіч з'яўляецца тое, што яна не трымала ні плаката, ні сцяга – ніякай атрыбутыкі. На Кастрычніцкай плошчы ў гэты дзень прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі паводле «справы патрыётаў». Бабруйская пенсіянерка Любоў Санкевіч падчас правядзення акцыі размаўляла з журналістамі, якім распавяла пра тое, як паспрабавала трапіць на прыём да Наталлі Качанавай, але безвынікова.

Тамара Сяргей мяркуе абуральным тое, што пасля вяртання з Менска Любоў Санкевіч затрымлівалі шэсць міліцыянтаў. Жанчыну дапытвалі пасля 22-й. З ГУУС яе забрала «хуткая».

Міліцыя дала ў судзе відэа, якое пацвярджае, што пенсіянерку даставілі ў аддзел унутраных справаў да 22-й. Любоў Санкевіч не пазнала сябе на гэтым відэа.

Агульны памер штрафаў, якія павінна выплаціць бабруйская пенсіянерка – актывістка ініцыятывы «Супраць беззаконня ў пракуратуры і судах» – за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, складае 101 базавую велічыню (2323 рублі).

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках