24 красавiка 2024, Серада, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдвард Лукас: Захад павінен засяродзіцца на Беларусі

4
Эдвард Лукас: Захад павінен засяродзіцца на Беларусі
ЭДВАРД ЛУКАС

Ігнараванне Еўропай беларускіх праблемаў ні да чаго добрага не прывяло.

Старэйшы рэдактар (senior editor) брытанскага ліберальнага выдання The Economist Эдвард Лукас адказаў «Свабодзе» на пытанні пра пагрозы, якія могуць несці вучэнні «Захад-2017», і пра спробы заходніх палітыкаў стрымаць Лукашэнку:

– Я мяркую, што мы рызыкуем, калі не звяртаем увагі на Беларусь. Гэта краіна ў самым геапалітычным сэрцы Еўропы і апошняя дыктатура. Ёсць вельмі шмат пытанняў, якім мы не надаём належнага значэння, а павінны.

Спадзяюся, што вучэнні «Захад-2017» падымуць Беларусь вышэй на парадку дня заходніх краінаў. Мы павінны ведаць, па-першае, як яны будуць выглядаць, па-другое, што будзе пасля гэтых вучэнняў. Ці будуць нейкія правакацыі і палітычныя наступствы вучэнняў.

Мы не можам мець ніякіх стасункаў з беларускім «парламентам» і «ўрадам», але мы павінны адкрываць беларусам нашы ўніверсітэты, рынкі і іншыя сферы нашага грамадства. Мы хочам, каб беларусы адчулі сябе часткай Еўропы, хочам спаборнічаць у гэтым з Расеяй.

Мы спрабавалі ў дачыненні да Беларусі шмат што: былі жорсткімі, спрабавалі быць мяккімі, спрабавалі ігнараваць Беларусь, думаючы, што праблемы развяжуцца самі сабой, але нічога не атрымалася. Ніхто не можа паглядзець на заходнюю палітыку ў дачыненні да Беларусі і сказаць: Хлопцы, вы добра папрацавалі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках