19 красавiка 2024, Пятніца, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Міхаіл Жамчужны знік з Ваўкавыскай калоніі

2
Палітвязень Міхаіл Жамчужны знік з Ваўкавыскай калоніі
МІХАІЛ ЖАМЧУЖНЫ

Адвакат палітвязня прыехаў на запланаванае спатканне, але не знайшоў свайго падабароннага.

Адвакат Міхаіла Жамчужнага прыехаў 13 ліпеня да свайго падабароннага на запланаванае спатканне ў папраўчай калоніі №11 у Ваўкавыску, дзе палітвязень утрымліваўся з красавіка гэтага года пасля пераводу з калоніі ў Навасады. Нечакана высветлілася, што Жамчужнага ў калоніі няма.

Прадстаўнік адміністрацыі паведаміў абаронцу, што з 10 ліпеня палітвязень пераведзены ў калонію №9, якая знаходзіцца ў Горках. Пры гэтым прадстаўнік адміністрацыі не змог патлумачыць прычыны пераводу Жамчужнага, спаслаўшыся толькі на тое, што гэта распараджэнне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, піша сайт spring96.org.

З ягоных словаў стала таксама вядома, што Жамчужны пераведзены для сталага адбыцця пакарання. Трэба дадаць, што калонія ВК-9 у Горках сумна вядомая сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрымання.

У найбліжэйшы час адвакат паспрабуе высветліць абставіны нечаканага пераводу палітвязня ў іншае месца адбывання пакарання.

Заснавальнік «Платформа Інавэйшн» Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія ў крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч. 5 арт. 16, ст. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалашэння звестак, якія складаюць службовую тайну; незаконнае набыццё і збыт спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку – паўторна; даванне хабару і даванне хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках