28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крычаўскія ўлады спалохаліся рэвалюцыі ў асобна ўзятым раёне

12
Крычаўскія ўлады спалохаліся рэвалюцыі ў асобна ўзятым раёне

Кіраўнікі сельскіх саветаў ездзяць па вёсках і ўпрошваюць грамадзянаў не выпраўляць у адстаўку кіраўніка райвыканкама.

У Крычаўскім раёне кіраўнікі сельскіх саветаў ездзяць па вёсках і настойліва «пераконваюць» тых, хто падпісаўся пад зваротамі з патрабаваннем адстаўкі кіраўніка Крычаўскага райвыканкама Васіля Сысоева і неабходнасці скасавання дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» («Аб дармаедах»), адклікаць свае подпісы, паведамляе сайт 6tv.by.

Паводле словаў сябра незалежнага прафсаюзу РЭП з Крычава Юрыя Шувалава, сельсаветаўскія чыноўнікі пераконваюць грамадзянаў напісаць пісьмовыя заявы пра адклiканне сваіх подпісаў з-пад гэтых зваротаў, пры гэтым намякаючы, што ў выпадку адмовы для іх могуць быць непрыемныя наступствы. На вёсцы народ больш запалоханы і некаторыя з падпісантаў паддаюцца на ўгаворы уладаў.

«Прычым подпісы ўгаворваюць адклікаць і з-пад звароту з патрабаваннем адстаўкі Васіля Сысоева, і з-пад раней пададзенага намі калектыўнага звароту пра неабходнасць скасаванне дэкрэта “Аб дармаедах”». Многія людзі падпісаліся пад абодвума гэтымі зваротамі», – распавядае Юрый Шувалаў.

Асабліва настойліва «пераконвае» вяскоўцаў адклікаць свае подпісы з-пад зваротаў кіраўніца Краснабудскага сельсавета Галіна Міхайлаўна Герашчанка, адзначаюць крычаўскія актывісты.

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель у каментары «Магілёўскаму рэгіёну» адзначыў, што чыноўнікі з Крычаўскага райвыканкама і мясцовых сельвыканкамаў, у адпаведнасці з заканадаўствам, сапраўды маюць права правяраць дакладнасць подпісаў пад зваротамі грамадзянаў. Разам з тым пры правядзенні такіх праверак часцяком на падпісантаў робіцца ціск, іх імкнуцца запалохаць. Барыс Бухель заклікае грамадзянаў не паддавацца на ціск з боку прадстаўнікоў мясцовых уладаў і адразу ж паведамляць пра такія выпадкі праваабаронцам, пры магчымасці фіксуючы дзеянні чыноўнікаў на відэа і аўдыя носьбіты.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках