20 красавiка 2024, Субота, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады складаюць маштабны спіс «авечак для стрыжкі»

5
Улады складаюць маштабны спіс «авечак для стрыжкі»

Каго абкладуць новым падаткам «на адраджэнне сяла».

На свяце «Купалле» ў Александрыі кіраўнік дзяржавы заклікаў заможных людзей адраджаць малыя радзімы. Хто адгукнецца на заклік Аляксандра Лукашэнкі, высвятляў сайт «Заўтра тваёй краіны».

Мігурскі: Заможным людзям дзявацца няма куды

Кандыдат эканамічных навук Пётр Мігурскі, які жыве ў Шклоўскім раёне, мяркуе, што буйныя бізнэсмэны вымушаныя будуць укладвацца ў малыя радзімы добраахвотна-прымусова.

– Ад словаў і пазіцыі кіраўніка дзяржавы залежыць іхняе становіўшча. Маю на ўвазе не толькі душэўнае, але і матэрыяльнае. Падзецца ім няма куды. Цалкам можна выказаць здагадку, што ў райвыканкамах і сельсаветах ужо сядзяць і складаюць спісы нараджэнцаў вёсак, з якіх можна выцягнуць капейку, – адзначае Пётр Мігурскі.

Любыя інвестыцыі ў вёску станоўчыя, хай яны і не маюць доўгатэрміновай перспектывы, мяркуе эканаміст. Дзякуючы ўдзелу заможных людзей у вёсках можна заасфальтаваць дарогі, пабудаваць новыя крамы, магчыма, стварыць дзесьці камбінаты побытавага абслугоўвання.

Сур'ёзных перашкодаў для ўкладання буйнымі бізнэсоўцамі сродкаў у родныя вёскі Пётр Мігурскі не бачыць.

– Выказана пажаданне прэзідэнта, а яно значыць не менш за заканадаўства. Таму будзь ласкавы, прыязджай, паглядзі, што ты можаш зрабіць. Калі з боку кагосьці паўстане супраціў, то яму нагадаюць пра пажаданне прэзідэнта і супраціў пасля гэтага сыдзе на нішто, – мяркуе эканаміст.

Кастусёў: Для зацікаўленасці буйных бізнэсмэнаў няма ўмоваў

А вось намеснік кіраўніка Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які жыве ў Шклове, не бачыць перспектываў для ажыццяўлення пажадання кіраўніка дзяржавы.

– У шматлікіх заможных людзей наўрад ці ўзнікне жаданне адраджаць свае малыя радзімы, бо іх давялі да такога стану, што адраджаць там ужо няма чаго. Хапае вёсак, дзе засталося ўсяго некалькі чалавек, – канстатуе палітык.

Рыгор Кастусёў мяркуе, што няма ўмоваў і для таго, каб у буйных бізнэсмэнаў была зацікаўленасць ва ўкладанні сродкаў.

– Адраджэнне вёскі было б магчымым пры ўмове прыватнай уласнасці на зямлю, развіцця фермерскіх гаспадарак. Калі б людзі мелі магчымасць не толькі ўкладваць грошы ў вёску, але і ствараць там умовы для працы, атрымліваць аддачу, – кажа палітык.

– Але рабіць гэта трэба было больш за 20 гадоў таму. А апамяталіся толькі цяпер. Уздымаць пытанне пра адраджэнне малых радзімаў сёння, верагодна, ужо позна, – рэзюмуе эксперт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках