23 красавiка 2024, aўторак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія падрыхтавалася да правакацыяў цягам вучэнняў «Захад 2017»

1
Эстонія падрыхтавалася да правакацыяў цягам вучэнняў «Захад 2017»

Мінабароны Эстоніі будзе ўважліва сачыць за манеўрамі.

Міністр абароны Эстоніі Юры Луйк не выключае магчымых правакацыяў падчас прызначаных на верасень расейска-беларускіх вучэнняў «Захад 2017» і мяркуе, што Эстонія да іх гатовая.

«Нельга выключаць інцыдэнтаў у паветры і на моры, правакацыйных паводзінаў расейскіх самалётаў і караблёў у дачыненні да NATO. (...) Эстонія гатовая да магчымых інцыдэнтаў», – заявіў Ю. Луйк (Juri Luik) у чацвер у інтэрв'ю парталу тэлерадыёвяшчання ERR, паведамляе interfax.by.

У той жа час, паводле ягоных словаў, «стаўленне Эстоніі да вучэнняў спакойнае і ўпэўненае, асаблівых падставаў для турботаў няма».

«Мы і хаўруснікі ў NATO ўважліва сочым за правядзеннем вучэнняў. Яны не павышаюць значна ўзровень пагрозы ў нашым рэгіёне», – сказаў эстонскі міністр.

Гаворачы пра гатоўнасць да магчымых інцыдэнтаў, ён нагадаў, што «акрамя брытанскага батальёна ў складзе баявой групы і роты з Францыі, у Эстоніі ў гэты час будуць знаходзіцца роты з ЗША і Вугоршчыны, падвышаная прысутнасць NATO і ў іншых дзяржавах Балтыі і ў Польшчы».

Міністр мяркуе, што, улічваючы досвед і маштабы папярэдніх вучэнняў, цяперашнія манеўры «Захад» «таксама накіраваныя на адпрацоўку сцэнарыяў нападу на NATO».

Паводле ягоных ацэнак, гэта будуць маштабныя вучэнні, у якіх будзе задзейнічана блізу 100 тыс. расейскіх салдатаў і афіцэраў.

Ю. Луйк паскардзіўся на недастатковую празрыстасць пры правядзенні вучэнняў: «Беларусь паабяцала нас запрасіць, але не Расея. Мы чакаем ад Расеі значна большай празрыстасці».

Кіраўнік ваеннай установы мяркуе, што ўзмоцненая прысутнасць войскаў NATO ў рэгіёне «ў параўнанні з расейскімі войскамі па той бок мяжы надзвычай умераная, яна робіць пазітыўны ўплыў, бо з'яўляецца найлепшай гарантыяй міру».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках