19 сакавiка 2024, aўторак, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў не будуць пускаць ва Украіну без біяметрычных пашпартоў?

3
Беларусаў не будуць пускаць ва Украіну без біяметрычных пашпартоў?

Украінскія ўлады могуць увесці новыя правілы ўезду на сваю тэрыторыю.

Улады Украіны пакуль не звярталіся ў Беларусь з нагоды свайго намеру забараніць уезд на сваю тэрыторыю, пачынаючы не пазней ад 1 студзеня 2018 года, замежным грамадзянам, якія не маюць біяметрычных пашпартоў, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык:

«На сёння ніякага афіцыйнага паведамлення мы не атрымлівалі, таму мяркуем заўчасным каментаваць гэты намер. Дакладныя тэрміны прыняцця пастановы пра адмову ва ўездзе ва Украіну ўладальнікам звычайных пашпартоў невядомыя. Турбавацца трэба будзе тады, калі такое паведамленне прыйдзе ва ўстанову».

Сёння памежны кантроль паміж Украінай і Беларуссю рэгулюецца пагадненнем пра бязвізавыя паездкі грамадзянаў. Яно падпісанае ў чэрвені 2009 года. У ім прадугледжаны пералік дакументаў, з якімі грамадзяне Беларусі і Украіны маюць права ўязджаць на тэрыторыю краінаў. У гэтым пераліку біяметрычныя пашпарты, як і абавязковае зняцце адбіткаў пальцаў, адсутнічаюць.

Згодна з артыкулам 4 гэтага пагаднення, бакі абавязаныя неадкладна iнфармаваць адзiн аднаго праз дыпламатычныя каналы пра ўвядзенне новых дакументаў або ўнясенне змяненняў у пералік дакументаў, якія выкарыстоўваюцца для ўзаемных паездак, і адначасова паслаць адзін аднаму іх узоры.

Афіцыйны Кіеў прызнае, што пастанова пра неабходнасць мець біяметрычныя пашпарты абцяжарыць сітуацыю з краінамі, у якіх пакуль такія пашпарты не ўведзеныя. Таму ўкраінскія ўлады заявілі, што яны пачнуць тэрміновыя перамовы, перш за ўсё з краінамі, якія маюць права бязвізавага ўезду, каб «прадугледзець механізмы, якія дазволяць іх грамадзянам бесперашкодна ўязджаць на тэрыторыю Украіны».

Беларускія ўлады плануюць увесці біяметрычныя пашпарты для паездак грамадзянаў Беларусі за мяжу ў канцы 2018 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках