24 красавiка 2024, Серада, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яндэкс.Таксі» і Uber аб'ядноўваюцца для супольнага бізнэсу ў Расеі і Беларусі

1
«Яндэкс.Таксі» і Uber аб'ядноўваюцца для супольнага бізнэсу ў Расеі і Беларусі

Таксапарк і кіроўцы, якія супрацоўнічаюць з сэрвісамі Яндэкс. Таксі і Uber пяройдуць на адзіную платформу для адсочвання заказаў.

Хутчэй за ўсё, гэта будзе азначаць, што пры замове, напрыклад, праз дадатак «Яндэкс.Таксі» да патэнцыйнага пасажыра можа прыехаць аўтамабіль ад Uber, і наадварот.

У прэс-рэлізе кампаніі з гэтай нагоды паведамляюць, што пераход на адзіную тэхналагічную платформу дазволіць павялічыць колькасць даступных для заказчыка машынаў і скараціць час іх падачы. Аўтаўладальнікі, якія працуюць з гэтымі сэрвісамі, павінны ацаніць такі пункт, як патэнцыйнае зніжэнне халастога прабегу.

Вядома ж, гаворка не ідзе пра поўную інтэграцыю працы «Яндэкс.Таксі» і Uber, які працуе практычна ва ўсім свеце. Сутнасць угоды заключаецца ў тым, што «Яндэкс» і Uber ствараюць «на дваіх» новую кампанію, у кампетэнцыю якой сыдзе кірунак онлайн-заказаў таксі ў канкрэтных краінах – Расеі, Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі і Казахстане.

Укладанні ў новую кампанію ацэньваюцца, згодна з прэс-рэлізам, на $ 225 млн з боку Uber і $ 100 млн даляраў ЗША з боку расейскай кампаніі. Пры гэтым плануецца, што 59,3% кампаніі будзе належаць «Яндэксу», 36,6% – Uber, а 4,1% – супрацоўнікам. «Руліць» новай кампаніяй будзе дырэктар «Яндэкс.Таксі» Тыгран Худавердзян.

Паводле ягоных словаў, такая ўгода дазволіць выкарыстаць напрацоўкі «Яндэкса» ў галіне картаграфічнага і навігацыйнага сэрвісаў і дапаможа пашыраць геаграфію бізнэсу. Абедзве кампаніі сумарна забяспечваюць больш за 35 мільёнаў паездак за месяц, а рост гэтага паказніку склаў 400% за год. Да сэрвісу «Яндэкс.Таксі» ў цяперашні момант, паводле ягоных словаў, падлучана некалькі сотняў тысячаў кіроўцаў.

Цікава таксама тое, што ў новую кампанію будзе ўключаны бізнэс падраздзялення UberEATS – гаворка пра сэрвіс у дастаўцы ежы. «Яндэкс» на гэтым рынку пакуль ніяк не фігуруе. Уся ўгода, як плануецца, будзе закрытая ў 4-м квартале 2017 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках