24 красавiка 2024, Серада, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На запыт МУС і КДБ «падазроных» грамадзянаў прымусяць даваць справаздачу пра прыбыткі

14
На запыт МУС і КДБ «падазроных» грамадзянаў прымусяць даваць справаздачу пра прыбыткі
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Такую пастанову прыняў Савет міністраў РБ.

Савет міністраў Беларусі зацвердзіў палажэнне пра ажыццяўленне кантролю ў сферы дэкларавання фізічнымі асобамі прыбыткаў і маёмасці на патрабаванне падатковых органаў.

Адпаведная пастанова замацаваная ўрадавай пастановай № 516, якая ўступіць у сілу 15 ліпеня.

Згодна з новай рэдакцыяй закона падатковы орган можа запатрабаваць дэкларацыю, калі мае інфармацыю пра перавышэнне кошту маёмасцi, якая належыць фізічным асобам, і выдаткаў над прыбыткамі, атрыманымі з законных крыніцаў, не менш чым на 250 базавых велічыняў (5750 рублёў, або блізу 3000 даляраў у эквіваленце) .

Падставай можа быць запыт органаў КДК, МУС, КДБ, пракуратуры і Следчага камітэта.

Патрабаванне пра падаванне дэкларацыі складаецца ў пiсьмовай форме ў двух экзэмплярах. Першы асобнік уручаецца адрасату пад роспіс або накіроўваецца праз пошту заказным лістом. Другі захоўваецца ў падатковым органе.

Калі фізічная асоба не можа падаць дэкларацыю ў тэрмін, вызначаны законам, падаванне дэкларацыі можа быць перанесенае пастановай міністра ў падатках і зборах, ягоных намеснікаў, кіраўнікоў інспекцыяў. Прычыны – часовая непрацаздольнасць, знаходжанне за межамі Беларусі ці іншае. Адтэрміноўка не можа перавышаць больш за тры месяцы з моманту атрымання адпаведнага патрабавання.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках