19 красавiка 2024, Пятніца, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйскія рыбакі ўзбунтаваліся супраць здачы рэк у арэнду

11
Бабруйскія рыбакі ўзбунтаваліся супраць здачы рэк у арэнду

Рыбаловы абвінавачваюць улады ва «ўпарадкаваным браканьерстве».

Пад калектыўным зваротам супраць здачы ў арэнду адрэзкаў рэк і вадаёмаў у Бабруйску падпісалася 911 чалавек, паведамляе babruysk.by.

Аматары-рыбаловы па ўсёй Беларусі пачынаюць адстойваць права на аматарскае рыбалоўства і бесперашкоднае наведванне вадаёмаў. Асабліва актуальнай праблема стала пасля выпадкаў у Гомельскай вобласці на рэках Сож і Прыпяць. Мясцовыя ўлады праводзяць аўкцыёны за права заключэння дамовы арэнды водных адрэзкаў. Пасля гэтага арандатары, як правіла, займаюцца прамысловай лоўляй, а з аматараў, якія хочуць з вудай або спінінгам парыбачыць, – спаганяюць плату.

– У Бабруйску пад калектыўным зваротам супраць здачы ў арэнду рэк і каналаў з прылеглымі поймавымі вадаёмамі на тэрыторыі Беларусі падпісалася 911 чалавек, – паведаміў нам актывіст ініцыятывы Вячаслаў Агурэцкі. – Мы адправілі подпісы ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (праблема знаходзіцца менавіта ў іхняй кампетэнцыі). Аднак праз некалькі дзён сабралася яшчэ 200 подпісаў – гэта значыць людзі яшчэ прадаўжаюць здаваць запоўненыя бланкі. У асноўным подпісы збіраліся ў крамах для рыбакоў. Падпісваюцца ахвотна, хоць многія не вераць у тое, што подпісы могуць на нешта ўплываць...

Рыбакі абураныя, што водныя адрэзкі бяруцца ў арэнду, і там адбываецца прамысловая лоўля рыбы. Бо ў сутнасці – гэта ўзаконенае браканьерства! А з аматараў-рыбаловаў за задавальненне адпачыць з вудай або спінінгам бяруць ад 5 да 30 рублёў за дзень!

Для Бабруйшчыны праблема пакуль не такая актуальная, але яна таксама існуе. Даўно здадзеная ў арэнду частка Бярэзіны паміж вёскамі Стасеўка і Вуглы. А адрэзак ракі, які знаходзіцца паміж пасёлкам Ялізава і вёскай Чуч’е, увогуле абгарадзілі плотам – туды нават прайсці нельга!

Размаўляючы з многімі людзьмі на гэтую тэму, я пераканаўся, што многія бабруйчане не ў курсе праблемы. Таму мы будзем інфармаваць грамадзянаў, а таксама адстойваць наша права на бесперашкодны доступ да вадаёмаў, і далей.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках