25 красавiка 2024, Чацвер, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школы пераводзяць на самафінансаванне?

23
Школы пераводзяць на самафінансаванне?

Урад скарэктаваў аплату працы настаўнікаў за кошт пазабюджэтных сродкаў.

Урад унёс карэктывы ў аплату працы педагагічных работнікаў за кошт пазабюджэтных сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы. Гэта змяшчаецца ў пастанове Урада ад 14 ліпеня 2017 года № 530, паведамляе сайт урада.

Згодна з дакументам, дзяржаўныя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі за плату, пры аплаце працы педагагічных работнікаў (акрамя кіраўнікоў), якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі зместу такіх адукацыйных праграм, за кошт атрыманых ад названай дзейнасці пазабюджэтных сродкаў, могуць ужываць тарыфную стаўку першай катэгорыі ў суме, якая не перавышае двухразовага памеру тарыфнай стаўкі першай катэгорыі для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый ды іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя ў аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Тарыфная стаўка першай катэгорыі, вызначаная дзяржаўнай установай адукацыі ў прадугледжаных пастановай сумах, падлягае ўзгадненню з дзяржаўным органам, у падпарадкаванні якога знаходзiцца гэтая ўстанова адукацыі (заснавальнікам).

Пастанова прынятая для «ўдасканалення аплаты працы педагагічных работнікаў дзяржустаноў адукацыі». Дакумент уваходзіць у дзеянне пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках