20 красавiка 2024, Субота, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНФ пратэстуе супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017»

2
БНФ пратэстуе супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017»

Актывісты плануюць пікеты ў 25 гарадах.

Партыя БНФ пратэстуе супраць буйных вайсковых вучэнняў Расеі і Беларусі «Захад-2017», якія плануецца правесці ўвосень, паведамляе «Радыё Рацыя».

Актывісты партыі пачалі падаваць заяўкі на правядзенне пікетаў, каб выказаць нязгоду з гэтымі небяспечнымі планамі. Са слоў адказнага сакратара Партыі БНФ Дзмітрыя Салошкіна, пікетаванне плануецца ў 20 - 25 вялікіх і малых гарадах Беларусі:

- Цяпер ужо пададзены заяўкі на 27 ліпеня ў Менску, Слуцку, Віцебску, Бярозаўцы, Слоніме. Сябры нашай партыі падаюць заяўкі яшчэ кожны ў сваёй мясцовасці. На жаль, у Віцебску ўжо адмоўлена з надуманых прычын, не ўкладаюць дамовы з міліцыяй, з пажарнікамі. Хутчэй за ўсё наўрад ці нам дазволяць пікеты.

Але заяўкі будзем падаваць і ўсімі сіламі дамагацца ад уладаў дазволу правядзення пікетавання супраць вайсковых вучэнняў, - сказаў Дзмітрый Салошкін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках