19 красавiка 2024, Пятніца, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе сакрэты найноўшага беларускага танка паказалі на відэа

30
Усе сакрэты найноўшага беларускага танка паказалі на відэа
ФОТА: TUT.BY

У роліку паказаны працэс зборкі, абсталяванне і магчымасці машыны.

Дзяржаўны камітэт вайсковай прамысловасці апублікаваў першае відэа з выпрабаванняў танка Т-72БМЭ, створанага спецыялістамі 140-га бранятанкавага завода. У роліку паказаныя таксама працэс зборкі, абсталяванне і магчымасці машыны, паведамляе tut.by.

Т-72БМЭ здольны знішчыць усякую цэль на адлегласці да 5,5 кіламэтра. Хуткастрэльнасць 125-мм гарматы дасягае 8 стрэлаў на хвіілну дзякуючы ўжыванню аўтамата набівання.

У параўнанні з папярэднімі мадыфікацыямі павялічылася дакладнасць знішчэння цэляў дзякуючы ўсталяванню аптычна-электроннай сістэмы кіравання агнём «Эса-72У».

Датчыкі, усталяваныя на танку, сочаць за ветрам, атмасфэрным ціскам, тэмпературай, тангажом, становішчам гарматы і тэмпературай набою.

Наяўнасць цеплавізара дазваляе цаляць ва ўсякае надвор'е і час дня на адлегласці да 3500 м.

ФОТА: Дар'я БУРАКІНА, TUT.BY

Наяўнасць дадатковых процікумулятыўных кратаў і экранаў з блокамі дынамічнай броні павышаюць абарону ад гранат і ракет у 1,5-1,8 раза.

Т-72БМЭ абаронены ад хімічнай, біялагічнай зброі, а таксама радыеактыўных рэчываў.

Яшчэ адной асаблівасцю танка стала наяўнасць дапаможнага дызельнага рухавіка, ён патрэбны для ашчады паліўна-змазачных матэрыялаў, а таксама калі баявая машына, напрыклад, знаходзіцца ў схованцы. Дадатковы рухавік дазваляе Т-72БМЭ круціць вежу без удзелу асноўнага сілавога агрэгата, а таксама сілкуе бартавое абсталяванне. Выдатак паліва пры яго выкарыстанні складае 4-5 літраў на гадзіну.

ФОТА: Дар'я БУРАКІНА, TUT.BY

Рухавік В84МС магутнасцю 840 конскіх сіл дазваляе разганяць танк па шашы да 70 км/г, па перасечанай мясцовасці хуткасць трохі ніжэйшая - 50 км/г. Запас хады - 650 км, з дадатковымі бакамі - 850 км.

Водныя перашкоды танку таксама не страшныя: пасля 20-хвіліннай падрыхтоўкі Т-72БМЭ можа фарсаваць рэчку глыбінёй пяць мэтраў. Без падрыхтоўкі баявая машына можа пераадолець брод глыбінёй 1,2 м.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках