29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-латвійскай мяжы знайшлі 70 000 цыгарэтаў

2
На беларуска-латвійскай мяжы знайшлі 70 000 цыгарэтаў

Кантрабандысты пазбавіліся ад грузу, заўважыўшы паліцэйскае сачэнне.

Супрацоўнікі Лудзенскага ўчастка Латгальскай рэгіянальнай управы паліцыі (ЛРУП) у ходзе расследавання пачатага раней крымінальнага працэсу правялі затрыманне, падчас якога знайшлі і канфіскавалі 70 000 цыгарэтаў "Прэм'ер" з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь.

Як адзначаюць у прэс-цэнтры ЛРУП, падчас комплексу аператыўна-вышуковых працаў паліцыянты сачылі за аўтамабілем, у якім, як меркавалася, перавозілі кантрабандныя цыгарэты. Заўважыўшы сачэнне, кіроўца і пасажыры даехалі да закінутага дома і выкінулі шэсць упаковак тытунёвых вырабаў. Мяркуючы з вонкавага выгляду ўпаковак, яны былі прыстасаваныя для перамяшчэння ў схованках на чыгуначным транспарце.

Неўзабаве ў лясным масіве ў воласці Межвіду Карсаўскага краю паліцыя затрымала і падазраваных – жыхара Рэзекнэ 1982 г. н. і жыхароў Карсавы 1965 г. н. і 1978 г. н. Усе тры раней траплялі ў поле зроку органаў правапарадку за аналагічныя злачынствы.

Паводле звестак паліцыі, цыгарэты планавалася рэалізаваць на так званых "кропках" у Латгаліі. Следства прадаўжаецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках