19 красавiка 2024, Пятніца, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанат накінуўся на Азізу на сцэне «Славянскага базару» ў Віцебску

14
Фанат накінуўся на Азізу на сцэне «Славянскага базару» ў Віцебску
Фото: Дмитрий Коробейников

Азіза, якая стала сёлета госцяй фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», і не падазравала, што трапіць у такі пераплёт.

Пачалося ўсё яшчэ ўдзень, калі спявачка адмовілася выйсці на заяўленую прэс-канферэнцыю да журналістаў. Хтосьці казаў, што яна вельмі стамілася, іншыя запэўнівалі, што спявачка напярэдадні так весела адзначала прыезд у Беларусь, што раніцай не змагла расплюшчыць вочы.

Як пішуць Дни.ру, скандал грымнуў увечары. Спявачка на начным канцэрце выконвала свой несмяротны хіт "Мілы мой, твая ўсмешка". Падчас песні Азіза скінула туфлі і прынялася вытанцоўваць басанож. А ў сярэдзіне засунула мікрафон сабе ў бюстгальтар. Магутная энэргетыка пераможцы шоу "Рыхт у рыхт" так завяла гледачоў, што адзін з фанатаў кінуўся, змятаючы ахову, да тэмпераментнай Азізы на сцэну.

ФОТА: ЗМІЦЕР КАРАБЕЙНІКАЎ

Уручыўшы ёй букет кветак, юнак з чамусьці ярка нафарбаванымі вуснамі моцна абняў спявачку і паспрабаваў пацалаваць яе проста ў грудзі. Артыстка завішчэла, разгубілася і стала вырывацца. Але зрабіць гэта было няпроста. Той моцна прыціснуў спявачку да сябе, а Азіза пачала хвастаць хлопца букетам кветак.

ФОТА: ЗМІЦЕР КАРАБЕЙНІКАЎ

Ад пікантнай сцэны гледачы замерлі ад здзіўлення: такога ніхто не чакаў. Адбіцца ад юнака Азіза змагла толькі з дапамогай ахоўнікаў, якія ўсё ж вызвалілі спявачку з рук узбуджанага фаната.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках