25 красавiка 2024, Чацвер, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшыя кадры з фестывалю «Басовішча–2017»

Найлепшыя кадры з фестывалю «Басовішча–2017»
Фото: charter97.org

Пад Беластокам прайшоў фестываль музыкі маладой Беларусі.

Адкрывалі фестываль групы BarRokka, Leibonik, SnopSnoŭ і Teleport. У першы дзень выступалі беларускія гурты The Superbullz, Re1ikt, Ilo & Friends, .K, «Нагуаль» і сербы Neozbiljni Pesimisti. Хэдлайнерам першага дня сталі брэсцкія панкі «Дай дарогу!», якія ўпершыню выступілі ў Гарадку.

Хэдлайнерамі другога дня сталі Naviband, Akute і ўкраінскі гурт «Вагонаважатыя». Слухачоў парадавалі таксама гурты Stary Olsa, Vuraj, Manietny Dvor.

Менскі гурт Teleport стаў пераможцам конкурсу маладых гуртоў на фестывалі «Басовішча–2017». Журы назвала яго найлепшым сярод чатырох камандаў, якія выступілі ў фінале. А гэта акрамя Teleport BarRokka, Leibonik і SnopSnoǔ.

Упершыню «Басовішча» было праведзенае ў 1990 годзе. З цягам часу свята стала адной з галоўных пляцовак беларускамоўнай музыкі. З 1992 да 2009 года праводзіўся конкурс маладых гуртоў, сярод пераможцаў якога Znich, Zet, :B:N:, Mauzer і іншыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках