28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабзон накінуўся на журналістаў праз пытанне пра вяселле дачкі суддзі за $ 2 мільёны

34
Кабзон накінуўся на журналістаў праз пытанне пра вяселле дачкі суддзі за $ 2 мільёны
ІОСІФ КАБЗОН

«Герой ДНР» выступіў на вяселлі дачкі суддзі ў Краснадары.

Дэпутат Дзярждумы Расеі выступіў з рэзкай крытыкай на адрас журналістаў у адказ на пытанне пра свой выступ на вяселлі дачкі суддзі ў Краснадары, якое «закацілі» за два мільёны даляраў.

Паводле словаў вядомага эстраднага спевака і народнага выбранніка, ублытвацца ў справы сям'і – гэта хамства, паведамляе «Гаворыць Масква».

«Што вам да вяселля? А вы не хочаце даведацца, прасціна была на раніцу з чырвонымі плямамі ці не? Што за хамства ўвогуле такое, ублытвацца ў сям'ю! Які рэзананс? Дурная гісторыя, благія журналісты, якія толькі і шукаюць дзярмо ўсякае і гадасці», – заявіў Кабзон.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках