21 лiпеня 2017, Пятніца, 5:52

Архіепіскап БАПЦ: Беларусь сёння кантралюецца ФСБ Расеі

3
СВЯТАСЛАЎ ЛОГІН

Беларускія ўлады выконваюць палітыку Крамля.

Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў, запланаваны на 20–21 ліпеня, абмяркоўваецца і беларускай дыяспарай, паведамляе «Радыё Рацыя».

Большасць беларусаў замежжа ўпэўненая, што на перамовах Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі праблемы нашых суайчыннікаў, якія ваююць на баку Украіны ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі, абмяркоўвацца не будуць. У гэтым перакананы і арцыбіскуп Святаслаў (Логін) – уладыка Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, які мае ўкраінскае грамадзянства, але пераважна жыве ў Злучаных Штатах.

– Думаю, гэтую тэму могуць закрануць, але наўрад ці будзе нейкае паляпшэнне ў гэтым пытанні, таму што Беларусь сёння вельмі кантралюецца расейскім ФСБ і беларускія ўлады выконваюць палітыку Расеі. Таму што яна вельмі звязаная эканамічна і палітычна з Расеяй, таму наўрад ці нешта палепшыцца ў гэтым пытанні ў найбліжэйшыя гады, – заявіў архіепіскап БАПЦ.