25 красавiка 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шандаровіч пра Пуціна: Ён не сімулюе

23
Шандаровіч пра Пуціна: Ён не сімулюе
ВІКТАР ШАНДАРОВІЧ

Мозг прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна «даўно не праветрываўся».

Пра гэта заявіў расейскі пісьменнік Віктар Шандаровіч, каментуючы словы кіраўніка расейскай дзяржавы, што яшчэ невядома, ці забіваў цар Іван Жахлівы свайго сына ці не.

«Галоўнае пытанне апошніх гадоў – ці напраўду ён звар'яцеў, ці сімулюе? - так і не было развязанае для мяне. За абедзвюма версіямі маюцца сур'ёзныя довады. Але вось прачытаў найвышэйшую прамову перад працоўнымі пра тое, што Іван Жахлівы не забіваў свайго сына, а ўсё гэта падкопы ворагаў праваслаўя, - і думаю: не, усё ж такі не сімулюе! Даўно не праветрываўся мозг, вельмі моцна там закаркавалася... Спадарства, ён не сімулюе... Хавайце дзяцей або эвакуюйце», - адзначыў ён.

Шандаровіч дадаў, што тыя, хто больш сталы, «дагледзяць з навуковага інтарэсу».

14 ліпеня падчас наведвання Лебядзінскі горна-абагачальнага камбіната Пуцін заявіў, што многія даследчыкі мяркуюць, што Іван Жахлівы «нікога ён не забіваў наогул, а прыдумаў гэта ўсё папскі нунцый, які прыехаў да яго на перамовы і спрабаваў Русь праваслаўную ператварыць у Русь каталіцкую» , паведамляе прэс-служба Крамля.

«І калі Іван Васільевіч яму адмовіў і паслаў яго на вядомы адрас, паўсталі розныя легенды ды іншае. З яго зрабілі Івана Жахлівага, такога надзвычай жорсткага чалавека. Але ж, каб паглядзець у той перыяд часу на іншыя краіны, усё тое ж самае было ўсюды. Час быў такі, дастаткова жорсткі. Я і цяпер не хачу казаць, што ён быў такі ўвесь мілы і добры, Іван Жахлівы, напэўна, ён быў чалавекам жорсткім, напэўна», - дадаў прэзідэнт РФ.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках