24 красавiка 2024, Серада, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал на «Славянскім базары»

33
Скандал на «Славянскім базары»

Расейскі журналіст раскрытыкаваў журы: на суддзяў ціснулі на карысць беларусаў.

Скандал адбыўся падчас традыцыйнай канферэнцыі ў Віцебскім аблвыканкаме, прымеркаванай да адкрыцця 26-га «Славянскага базару ў Віцебску».

Як піша выданне «Народныя навіны Віцебска», расейскі журналіст і музычны крытык Сяргей Саседаў абвінаваціў міжнароднае журы конкурсу маладых выканаўцаў у заангажаванасці і некампетэнтнасці.

Для пацверджання свайго пункту гледжання Саседаў падаў прыклад з леташняга фестывалю: ён мяркуе, што ў 2016-м годзе спявачку з Ізраіля Ганну Цімафей «засудзілі», не даўшы ёй гран-пры.

Таксама Сяргей Саседаў сказаў, што на журы ціснуць на карысць беларускіх удзельнікаў конкурсу.

Аляксандр Сідарэнка, дырэктар фестывалю «Славянскі базар», не знайшоў, што адказаць расейскаму журналісту.

Вядучы прэс-канферэнцыі Сяргей Шусціцкі спрабаваў зменшыць напал, падзяліўшыся сваім досведам судзейства. Ён распавёў, што адзіныя, хто можа паспрабаваць націснуць на журы - гэта бацькі ўдзельнікаў конкурсу.

Дарэчы, у гэтым годзе на гран-пры эстраднага конкурсу «Віцебск-2017» прэтэндуюць удзельнікі з Беларусі ды Украіны, якія набралі роўную колькасць балаў.

Журы XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2017» будзе цяжка выбраць пераможцу.

Ягор Шаранкоў з Беларусі і Улад Сытнік з Украіны набралі аднолькавую колькасць балаў.

Беларускаму спеваку за выкананне сусветнага гіта журы паставіла на бал больш, чым у папярэдні дзень, а украінцу наадварот - знізіла ацэнку.

Такім чынам, абодва выканаўцы паводле вынікаў двух канцэртаў у суме атрымалі па 151 балу, выперадзіўшы астатніх канкурсантаў.

Пераможцу вызначаць увечары 17 ліпеня на гала-канцэрце закрыцця фестывалю.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках