18 красавiка 2024, Чацвер, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bellingcat пацвердзіла выснову пра датычнасць расейскага «Бука» да катастрофы MH17

11
Bellingcat пацвердзіла выснову пра датычнасць расейскага «Бука» да катастрофы MH17
ФОТА: SERGEI KARPUKHIN/REUTERS

Да 3-годдзя катастрофы экспэрты Bellingcat падрыхтавалі абагульнены даклад.

Расейскі "Бук" пад нумарам 332, які належаў 53-й зенітна-ракетнай брыгадзе узброеных сіл РФ, - гэта "адзіны праўдападобны кандыдат" на ролю пускавой ракетнай устаноўкі, якая збіла Boeing, што выконваў рэйс MH17.

Такая галоўная выснова падаецца ў абагульняючым 72-старонкавым дакладзе экспэртна-журналісцкай групы Bellingcat пра катастрофу самалёта "малайзійскіх авіяліній" на ўсходзе Украіны. Дакумент, прымеркаваны да трохгадовай гадавіны трагедыі, апублікаваны на сайце ргупы ў панядзелак, 17 ліпеня.

Як перадае Нямецкая хваля, Bellingcat таксама раскрытыкавала версію расейскага канцэрну "Алмаз-Антэй", які паказваў, што малайзійскі "Боінг" быў збіты з раёна блізу вёскі Зарошчэнскае і Вялікая Шышоўка, што знаходзяцца пад кантролем узброеных сіл Украіны.

Гэтыя звесткі не пацвярджаюцца ні сведчаннямі відавочцаў, ні інфармацыяй з адкрытых крыніц, ні тэхнічнай ацэнкай Рады бяспекі Нідэрландаў, падкрэслівае Bellingcat.

"Ніякіх праўдападобных сведчанняў" знаходжання ўкраінскіх ЗРК "Бук" у раёне катастрофы не было пададзена, адзначаецца ў дакладзе.

Версія Bellingcat

У абагульненым дакладзе Bellingcat узнаўляецца такая версія падзеяў: 23-25 чэрвеня 2014 года 53-я зенітна-ракетная брыгада перавезла тэхніку праз тэрыторыю РФ на пазіцыі блізу ўкраінскай мяжы. Сярод гэтай тэхнікі была і ўстаноўка "Бук" з нумарам 332, пасля заўважаная на Украіне 17 і 18 ліпеня 2014 года.

Раніцай 17 ліпеня "Бук" выехаў з Данецка на трэйлеры, накіраваўся на ўсход па кантраляванай сепаратыстамі тэрыторыі, і дасягнуў горада Снежнае. Затым "Бук" сваім ходам прыбыў у поле на поўдзень ад Снежнага, адкуль выпусціў ракету, якая збіла малайзійскі пасажырскі лайнер, што выконваў рэйс MH17. Раніцай 18 ліпеня ўстаноўка была выяўленая на адным з відэа на ўсход ад падкантрольнага сепаратыстам Луганска без адной ракеты. Неўзабаве пасля гэтага "Бук" быў перавезены назад у Расею, гаворыцца ў дакладзе Bellingcat.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках