19 красавiка 2024, Пятніца, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка паднялася ў тэнісным рэйтынгу адразу на 482 месцы

8
Вікторыя Азаранка паднялася ў тэнісным рэйтынгу адразу на 482 месцы
ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА
ФОТА: AFP

Пасля таго, як на Уімблдоне беларуская тэнісістка дабралася да 1/8 фіналу, яна займае 201 месца ў рэйтынгу WTA.

У абноўленым рэйтынгу Міжнароднай тэніснай асацыяцыі беларуска Вікторыя Азаранка займае 201 месца. Месяц таму, пасля вяртання ў вялікі тэніс Віка стала ўсяго толькі 683-й. Але дзякуючы паспяховаму выступу на Уімблдоне (беларуская тэнісістка дабралася да 1/8 фіналу), яна здзейсніла скачок адразу на 482 месцы!

Новы рэйтынг WTA апублікаваны раніцай у панядзелак, паведамляе "Еўрарадыё".

У жаночым разрадзе яго - упершыню ў кар'еры - узначальвае чэшская тэнісістка Караліна Плішкова. Далей ідуць румынка Сімона Халеп і немка Ангеліка Кербер.

Найлепшая з беларусак - Аляксандра Сасновіч - размясцілася на 100-м радку рэйтынгу.

У мужчынскім рэйтынгу на першым месцы брытанец Эндзі Марэй, другі - гішпанец Рафаэль Надаль. А швайцарац Роджэр Федэрар, у нядзелю перамог на Уімблдоне восьмым разам у кар'еры, пацясніў з трэцяга месца серба Новака Джокавіча.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках