20 красавiка 2024, Субота, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нью-Ёрку беларусы сказалі «Не» дыктатуры

2
У Нью-Ёрку беларусы сказалі «Не» дыктатуры

У ЗША пачаўся «Тыдзень паняволеных народаў».

Акцыя праводзіцца з 1959 года. Галоўная ідэя - прыцягнуць увагу амерыканскага грамадства да становішча народаў, якія жывуць у аўтарытарных або таталітарных дзяржавах, піша «Белсат».

У акцыі ўзялі ўдзел 60 чалавек.

У 1959 годзе прэзідэнт ЗША Дуайт Эйзенхаўэр падпісаў закон № 86-90, які абвясціў трэці тыдзень ліпеня «Тыднем паняволеных народаў».

У тым жа годзе Эйзенхаўэр заснаваў антыкамуністычнае згуртаванне Нацыянальны камітэт паняволеных нацый (па-ангельску:.: National Captive Nations Committee).

Згодна з Кангрэсу ЗША, да паняволеных нацыяў у 1959 былі залічаныя:

Польшча (цяпер у ЕЗ)

Вугоршчына (у ЕЗ)

Літва (у ЕЗ)

Украіна (імкнецца ў ЕЗ)

Чэхаславакія (у 1993 падзялілася на Чэхію і Славакію - абедзве краіны сябры ЕЗ)

Латвія (у ЕЗ)

Эстонія (у ЕЗ)

Беларусь

Румынія (у ЕЗ)

Усходняя Нямеччына (аб'ядналася з Заходняй Нямеччынай)

Балгарыя (у ЕЗ)

Кантынентальны Кітай

Арменія

Азербайджан

Грузія

Паўночная Карэя

Албанія

Ідэль-Урал

Тыбет

Казакія

Туркменістан

Паўночны В'етнам

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках