25 верасня 2017, панядзелак, 12:40

У Беразіне пры пажары выбухнуў газавы балон: загінуў выратавальнік

11

Выратавальніку Дзмітрыю Няборскаму было 40 гадоў.

17 ліпеня а 00.14 у МНС паступіла паведамленне аб пажары ў прыватным доме ў Беразіне. Калі на месца прыбылі ратавальнікі, веранда дома гарэла адкрытым полымем, паведамляе tut.by.

«Ратавальнікі пачалі тушыць, калі адбыўся выбух газавага балона. Прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Няборскі ў гэты момант знаходзіўся на пазіцыі ствольшчыка на адлегласці некалькіх метраў ад будынка», - распавялі ў МНС.

Адразу пасля выбуху калегі выявілі выратавальніка на зямлі без прытомнасці і пачалі яго рэанімаваць. Зміцер быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы, дзе пазней памёр.

Цяпер усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Загінуламу выратавальніку было 40 гадоў. Больш за 10 гадоў, з 2006 года, ён служыў у МНС.