19 лiстапада 2017, Нядзеля, 5:57

У Дамаску абстралялі пасольства Расеі ў Сірыі

2
ФОТА: EPA

Ніводзін з бакоў канфлікту ў Сірыі не ўзяў на сябе адказнасць за абстрэл.

Раён Дамаска, дзе размешчаная амбасаду Расеі, трапіў пад абстрэл 16 ліпеня. Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на сірыйскае інфармагенцтва SANA, падкантрольнае сілам дыктатара Башара Асада, піша liga.net.

Паводле гэтых звестак, адзін з набоеў трапіў у комплекс будынкаў дыпламатычнага прадстаўніцтва, прычыніўшы шкоду, яшчэ адзін разарваўся побач з пасольствам.

Паводле звестак SANA, сем чалавек былі траўмаваныя ў выніку абстрэлу ў жылым раёне недалёка ад месца размяшчэння амбасады РФ.

Ніводная са старон канфлікту ў Сірыі не ўзяла на сябе адказнасць за абстрэл.

Паўстанцы, якія змагаюцца з рэжымам Асада, які падтрымліваецца Масквой, раней ужо цалялі ў амбасаду РФ.