25 красавiка 2024, Чацвер, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліна Талай заняла трэцяе месца на міжнародным турніры ў Італіі

1
Аліна Талай заняла трэцяе месца на міжнародным турніры ў Італіі

Лідарка беларускай нацыянальнай каманды ў спрынтэрскіх дысцыплінах стала бронзавай прызёркай, паказаўшы час 13,02 секунд.

Бягуха Аліна Талай заняла трэцяе месца ў бегу на 100 м з бар'ерамі на міжнародным турніры Meeting Cittа di Padova, які праходзіў у Італіі, паведамляе БелТА.

Лідарка беларускай каманды ў спрынтэрскіх дысцыплінах стала бронзавай прызёркай, паказаўшы час 13,02 сек. Апярэдзілі беларуску прадстаўніцы ЗША Куін Харысан (12,84 сек.) і Доўн Харпер-Нэльсан (12,86 сек.).

Заакіянскія бягухі пераадолелі бар'еры за 13 секунд, працягваючы падрыхтоўку да чэмпіянату свету ў лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў Лондане з 4 да 13 жніўня.

Адна з лідарак беларускай каманды Аліна Талай засталася незадаволеная сваім вынікам. Для выхаду ў фінал на сусветным форуме неабходна бегчы хутчэй за 13 секунд.

Фаварыкат жнівеньскага чэмпіянату - яшчэ адная амерыканка, Кендра Харысан, 4 ліпеня ў Вугоршчыне паказала вынік 12,28 секунд, што з'яўляецца найлепшым вынікам сезона ў свеце.

- У Італіі для мяне былі астатнія спаборніцтвы перад чэмпіянатам свету ў Лондане. На жаль, вынік быў зусім не хуткім - толькі 13,02 сек. Напэўна, у падрыхтоўцы нешта пайшло не так, як трэба, і я ўсё яшчэ не магу выйсці на свае высокія вынікі. Я не здаюся і буду змагацца да канца ў Лондане, каб паказаць найлепшы час, - адзначыла Аліна Талай.

Спаборніцтвы ў жанчын у бегу на 100 м з бар'ерамі на чэмпіянаце свету пройдуць цягам двух дзён: кваліфікацыя і паўфінал 11 жніўня, 12 жніўня - фінал.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках