20 красавiка 2024, Субота, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі са Смалявічаў будуць самі вырошчваць сабе сняданкі

14
Школьнікі са Смалявічаў будуць самі вырошчваць сабе сняданкі

Кіраўніцтва школы загнала дзяцей у цяпліцы.

Дзве школы Смалявіцкага раёна Менскай вобласці ўпершыню ў Беларусі пачалі вырошчваць для ўласных патрэб экалагічна бяспечную гародніну. Пад арганічную сельскую гаспадарку адвялі прышкольныя надзелы, піша belaruspartisan.org.

Ініцыятыву падтрымаў праект ПРААН «Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай» эканомікі» пры фінансаванні ЕЗ. Удзел у ёй бярэ Беларускі зялёны крыж, які пачаў уводзіць элементы арганічнага земляробства на пляцоўцы ў вёсцы Крукоўшчына, і сельскія школы ў вёсках Драчкава і Слабада.

Перш за ўсё вучні, педагогі ды інструктары правялі вялікую даследчую працу, падбіраючы расліны, вывучаючы асаблівасці абарачэння сяўбы, магчымасці вытворчасці гумінавых угнаенняў на сваіх надзелах.

Вырошчваючы таматы, перцы, трускаўкі, капусту, школьнікі пераканаліся ў тым, што арганічная прадукцыя запатрабаваная ў аднавяскоўцаў. З'явіліся нават перавагі: фасолю - у Варатоўскай школе ў Слабадзе, саджанцы туі ды ядлоўцу - у Драчкаве.

Але найперш садавіна, гародніна і ягады былі прызначаныя для саміх школьнікаў. Паляпшэнне іх харчавання было заяўлена як адная з задач ініцыятывы. З гэтай мэтай школы атрымалі абсталяванне для сушкі, замарозкі, кансервацыі і захоўвання прадукцыі.

Цікава, што не толькі настаўнікі сталі інструктарамі ва ўкараненні арганікі, не толькі школьнікі пачалі шукаць адпаведную інфармацыю, але і іх сем'і ўключыліся ў экспэрымент. Паколькі практычную працу вучняў можна назіраць, а веды дзеці нясуць бацькам, цяпер усе аднавяскоўцы ведаюць пра мульчаванне, правільны зборы адкідаў для кампосту, непажаданае глыбокае ўзворванне ды іншыя такія рэчы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках