18 красавiка 2024, Чацвер, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы з РФ будзем абараняць заходнія рубяжы «саюзнай дзяржавы»

40
Лукашэнка: Мы з РФ будзем абараняць заходнія рубяжы «саюзнай дзяржавы»
ФОТA: SASHA GUSOV

Дыктатар зноў загаварыў пра ўяўнага «агрэсара» на заходнім кірунку.

- У сучасных умовах крызісу міжнародных дачыненняў шматкроць павышаецца роля дыпламатыі. Менавіта дыпламаты павінны прадэманстраваць свае ўменні, каб, вобразна кажучы, не даць ні найменшай магчымасці звяртацца да сілавога развязання спрэчных пытанняў, - пачаў Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Паводле ягоных слоў, задача дыпламатыі - стварыць перадумовы для збліжэння пазіцый усіх зацікаўленых старон і выпрацоўкі ўзгодненых падыходаў:

- Толькі на аснове кансалідацыі намаганняў можна сапраўды эфектыўна супрацьстаяць агульнасусветным выклікам і пагрозам. Таму прыярытэтам старшынства Беларусі ў АДКБ вызначана якаснае ўзмацненне ўплыву нашай Арганізацыі на міжнароднай арэне.

Прагучала, што за час існавання АДКБ створана шматфункцыянальная структура, якая мае дзейсны інструментарый эфектыўнага процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам:

- Аднак спыняцца на дасягнутым нельга. Сітуацыя ў свеце трывожная, таму трэба надаваць самую пільную ўвагу пытанням бяспекі нашых дзяржаў. Пры гэтым не толькі з вайсковага пункту гледжання, але і з палітычнага.

Тыднем раней Лукашэнка сустракаўся з кіраўнікамі абаронных устаноў дзяржаў - чаьцоў АДКБ.

- Вы выдатна ведаеце, што Беларусь і ў рамках «саюзнай дзяржавы», і ў рамках АДКБ адказная за заходні кірунак. Гэта зона адказнасці Беларусі, і ўсё нашае войска сканцэнтраванае на гэта разам з Расейскай Федэрацыяй. У нас выбудаваны дакладны план дзеянняў у розных сітуацыях, - адзначыў ён, распавёўшы, як будуць праводзіцца вучэнні «Захад-2017».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках