19 красавiка 2024, Пятніца, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцы Асмолаўкі сабралі амаль дзевяць тысяч подпісаў за захаванне квартала

2
Абаронцы Асмолаўкі сабралі амаль дзевяць тысяч подпісаў за захаванне квартала

Актывісты, мясцовыя жыхары і неабыякавыя менчукі актыўна спрабуюць абараніць Асмолаўку ад руйнавання.

Гарадскія актывісты, якія абараняюць Асмолаўку, перадалі ў адміністрацыю Цэнтральнага раёна 1890 «папяровых» і 7087 электронных подпісаў супраць рэалізацыі ПДП тэрыторыі ў межах вуліц Старавіленская - Кісялёва - Куйбышава - Камуністычная.

Актывісты, мясцовыя жыхары і неабыякавыя менчукі ўжо амаль месяц актыўна спрабуюць абараніць Асмолаўку ад руйнавання, збіраючы подпісы ў менчукоў, паведамляе tut.by.

За тры тыдні ўдалося сабраць амаль 9 тысяч подпісаў. Акрамя іх у выканкам перадалі свае заўвагі і прапановы наконт праекту. У іх актывісты паказалі на парушэнні, якія, на іх думку, ёсць у праекце. Самае галоўнае - праект дэталёвага планавання гэтай тэрыторыі не адпавядае генплану сталіцы.

- Згодна з генпланам гэтая тэрыторыя належыць да тыпу тэрыторый грамадскіх зон шматфункцыянальнай забудовы для размяшчэння аб'ектаў міжнароднага, нацыянальнага і рэгіянальнага значэння, з новымі дзелавымі, інфармацыйна- кіраўнічымі і іншымі ўнікальнымі грамадскімі функцыямі. Значыць не для размяшчэння новага шматкватэрнага жылля, як гэта прапануюць праектанты, - тлумачаць гарадскія актывісты.

У АДМІНІСТРАЦЫЮ РАЁНА АДНЕСЛІ АМАЛЬ 9 ТЫСЯЧ ПОДПІСАЎ СУПРАЦЬ РУЙНАВАННЯ АСМОЛАЎКІ

У сваіх заўвагах таксама звяртаюць увагу на тое, што на праектаванай тэрыторыі 11 будынкаў - помнікі архітэктуры, якія належаць да гістарычна-культурных каштоўнасцяў.

- Наш аналіз прапанаванага дэталёвага плана руйнавання Асмолаўкі паказаў, што закладзеныя ў ім ідэі і параметры шмат у чым супярэчаць генплану Менска, у такім выглядзе яго нельга прымаць, а толькі адхіляць ці адпраўляць на дапрацоўку. Вялікі грамадскі рэзананс, а гэта і 7087 подпісаў пад электроннай петыцыяй, і 1890 подпісаў сабраных грамадзянамі, кажуць пра тое, што менчукі хочуць абмяркоўваць іншыя варыянты развіцця квартала, а не яго руйнаванне. Мы спадзяемся, што і Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва, і яго старшыня, Павел Лучыновіч, перастануць заставацца ў баку ў дыскусіях аб развіцці раёна, а ўступяць у дыялог для пошуку аптымальных развязанняў для захавання інтарэсаў зацікаўленай грамадскасці, - сказаў кіраўнік грамадскай кампаніі «Генплан - для менчукоў!» Дзяніс Кобрусеў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках