20 красавiка 2024, Субота, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У польскага турыста спынілася сэрца на мяжы з Беларуссю

У польскага турыста спынілася сэрца на мяжы з Беларуссю

Увечары 16 ліпеня ён прайшоў афармленне ў пункце пропуску «Перароў» і збіраўся наведаць Белавежскую пушчу.

Але не паспеў ад'ехаць ад мяжы і на два кіламетры, як адчуў значнае пагаршэнне самаадчування, паведамляе сайт ДПК.

На месца здарэння прыбыў экіпаж хуткай медыцынскай дапамогі, які дыягнаставаў спыненнн сэрца. Былі праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, і стан пацярпелага стабілізавалася.

Беларускія памежнікі пайшлі насустрач польскай старане і прапусцілі праз мяжу аўтамабіль экстранай службы з лекарамі з Белавежы. Супольнымі намаганнямі медыкі з Беларусі і Польшчы надалі хвораму дапамогу, якая дазволіла транспартаваць яго ў лякарню на польскую тэрыторыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках