24 лiстапада 2017, Пятніца, 19:45

Сем «гарачых тураў»: куды можна танна вылецець з Менска?

8
ФОТА: FROLOVAELENA/DEPOSITPHOTOS

Другая палова ліпеня неспадзеўкі адзначылася выкідам на рынак некаторай колькасці спецыяльных прапаноў.

Проста цяпер аператары гатовыя адправіць турыстаў на Кіпр, ў Грузію, Балгарыю і Чарнагорыю вельмі прыемным коштам. Акрамя пакетных тураў, сярод «гарачых» можна знайсці і проста авіяквіткі. Прычым, і тое, і другое - выдатным (пасярод сэзону) коштам. Прааналізаваўшы прапановы турыстычных кампаній, tio.by сабраў спіс з сямі «гарачых тураў» на ліпень.

1. Авіябілеты ў Балгарыю за 195 еўраў

Так, на рынку з'явіліся прапановы авіябілетаў у Варну і Бургас коштам 195-210 еўраў на чалавека. Гэтай прапановай дакладна варта скарыстацца таму, хто аддае перавагу прыватным апартаментам і схільны да самастойнага пошуку жылля. У наяўнасці ў аператараў Балгарыі ёсць вылеты з 20 да 31 ліпеня. Час на адпачынку - ад 7 да 20 начэй.

2. Тур у Балгарыю за 302 еўра

Калі вам не хочацца займацца «самадзейнасцю», то магчыма, вам спадабаюцца пакетныя туры ў Балгарыю коштам ад 302 еўраў на чалавека. Акрамя Менска, ёсць варыянты для жыхароў Віцебска, Магілёва і Гомеля. Праўда, вызначацца давядзецца вельмі хутка - вылеты запланаваныя на 18, 19 і 21 ліпеня.

- Вылет з Віцебска

c 18.07 да 28.07 - 10 начэй ад 316 € на турыста

- Вылет з Менска

18.07 - 14 начэй ад 365 € на турыста

- Вылет з Магілёва

c 21.07 да 01.08 - 11 начэй ад 302 € на турыста

- Вылет з Гомеля

з 19.07 на 7 начэй ад 311 € на турыста

3. Тур у Турцыю («усё ўключанае») за 473 даляры

Выдатнае сонечнае надвор'е і лагоднае мора чакаюць тых, хто ахвочы адправіцца ў Турцыю. Выдатны варыянт на турэцкую тэму: вылет з Менска - 30 ліпеня, вяртанне - праз тыдзень. Гатэлі 3-4*. Фармат адпачынку - «усё ўключанае»!

Кошт гатэлю 3* - ад 947 даляраў на дваіх.

Кошт гатэлю 4* - ад 1600 даляраў

4. Авіяквіток ў Грузію за 195 еўраў

Квіток у Грузію - толькі за 195 еўраў? Пагадзіцеся, гэта проста мара! Вылет з Менска - 23 ліпеня, вяртанне - 2 жніўня. Кошт -195 еўраў. Прыемны бонус да куплі авіяквітка - бясплатны трансфэр з аэрапорта Кутаісі да Батумі. А там ужо шашлык, віно, чача, цёплае мора - увогуле, Грузія ва ўсёй красе!

У «афэрту» ўваходзіць пералёт авіякампаніяй МАУ: Менск-Кіеў-Кутаісі-Кіеў-Менск і аўтамабільны трансфэр да Батумі і назад. Дарэчы, можна замовіць тур і з гатэлем - аднаасабовы пакой у гатэлі Казбегі 3* будзе каштаваць 595 еўраў.

5. Гарачы тур у Батумі за 725 даляраў

Для прыкладу яшчэ адна «грузінская» прапанова: вылет у Батумі 19 ліпеня на 11 начэй. Адпачынак у трохзоркавым гатэлі проста на беразе мора. Кошт пакою са сняданкамі - 1190 даляраў на дваіх.

6. Авіяквіткі на Кіпр ад 150 еўраў

Адпачынак на выспе - ну што можа быць больш рамантычным? А калі гэтая выспа яшчэ і называецца Кіпрам, то варта бегчы па куфар. Бо кошт авіяквітка на 18 ліпеня проста фантастычны - 150 еўраў. І гэта дырэктыўны пералёт у Ларнаку (і назад) на крылах любай «Белавіі». Жытло давядзецца шукаць ужо па прылёце - галоўнае знайдзіце дармовы інтэрнэт ці купіце SIM-картку ў аэрапорце.

7. Тур у Чарнагорыю за 482 еўры

Якім коштам сягоння Чарнагорыя? З гарачых прапаноў нам на вочы трапіліся наступныя варыянты:

482 еўры на чалавека - трохасабовае размяшчэнне.

554 еўры на чалавека - двухасабовае размяшчэнне.

Бытаванне ў апартаментах у Будве. Вылет - 24 ліпеня на 8 начэй. Віза не патрэбная!