19 красавiка 2024, Пятніца, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень металурга ў Жлобіне скончыўся затрыманнямі

13
Дзень металурга ў Жлобіне скончыўся затрыманнямі

Міліцыя затрымала дзве сямейныя пары.

«Дзень меНталуга» ў Жлобіне. З такой назвай чытач сайта тэлеканала «Белсат» даслаў відэа затрыманняў непадалёк ад месца правядзення канцэрта ў гонар Дня металурга, які адбыўся 15 ліпеня.

На відэа відаць як міліцыянты запіхваюць ў мікрааўтобус дзве сямейныя пары. Чым прыцягнулі ўвагу гэтыя людзі, невядома. З відэа можна зрабіць выснову, што прынамсі адзін з затрыманых мог быць нападпітку.

На жлобінскім Беларускім металургічным заводзе (БМЗ) працуе блізу 12 400 чалавек.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках