20 красавiка 2024, Субота, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ скасуе роўмінг для краін Усходняга партнёрства

7
ЕЗ скасуе роўмінг для краін Усходняга партнёрства

Жыхары шасці краін падчас выпраў у Еўропу змогуць карыстацца сваімі тэлефоннымі нумарамі.

Еўразвяз скасуе плату за роўмінг для шасці краін-сябраў Усходняга партнёрства. Гэта азначае, што жыхары Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Беларусі і Украіны падчас выпраў у Еўропу змогуць карыстацца сваімі тэлефоннымі нумарамі, не прылучаючы паслугу роўмінгу, перадае «Радые Рацыя».

Чакаецца, што працэс скасавання роўмінгу закончыцца пад 2020 год.

Пра гэта заявіў кіраўнік службы вонкавых дзеянняў ЕЗ Барыс Ярашэвіч.

«Калі вы падарожнічаеце ў краіны Усходняга партнёрства або з гэтых краін у ЕЗ, тарыфы ў роўмінгу занадта высокія. Плата за роўмінг у ЕЗ ужо скасаваная. Цяпер мы плануем зрабіць гэта і за межамі Еўразвяза для 6 краін Усходняга партнёрства. Калі вы з грузінскім нумарам паедзеце ў Бэльгію, то не павінны там выдаткоўваць на тэлефанаванні больш, чым у Грузіі», - сказаў Ярашэвіч.

Ён дадаў, што таксама будуць перагледжаныя і ўзгоднены з мабільнымі аператарам тарыфы на мабільную тэлефонную сувязь і паабяцаў, што «плата будзе нізкай і даступнай».

Са слоў Ярашэвіч, ініцыятыва будзе зафіксаваная ў дэкларацыі на саміце Усходняга партнёрства, які пройдзе ў лістападзе 2017 года ў Брусэлі. Цалкам рэалізаваць ініцыятыву плануецца пад 2020 год.

Праект ЕЗ «Усходняе партнёрства» пачаты ў 2009 годзе. Яго мэта - інтэграцыя 6 постсавецкіх краін у еўрапейскія структуры. У праекце ўдзельнічаюць Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках