20 красавiка 2024, Субота, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі блогер падпаліў сябе і нырцануў у фантан

9
Гомельскі блогер падпаліў сябе і нырцануў у фантан

«Творчасцю» непаўналетняга блогера зацікавіліся ў МУС.

Слава Улада Бумагі не дае спакою беларускай моладзі. Штодня ў інтэрнэце з'яўляюцца ўсё новыя YouTube-каналы. Адзін з іх днямі прыцягнуў увагу онлайн-публікі выклікам, знятым у цэнтры Гомеля. На відэа блогер Ігар Кіржанаў на вачах у дзясяткаў здзіўленых гледачоў падпальвае сябе. Пасля чаго нырцуе ў гарадскі фантан. На шчасце, усё скончылася для хлопца добра. Але хто гэты чалавек, які рызыкуе жыццём і здароўем? І дзеля чаго ён гэта робіць? Мы пагутарылі з падлеткам.

Ігару (сябе ён называе, КIRZH) - 17 гадоў. І ён толькі скончыў школу. Кажа, што з выбарам далейшага шляху пакуль не вызначыўся. Лепш за ўсё, на ягоную думку, у яго атрымліваюцца чэлендж. У іх падлетак ставіць над сабой экспэрыменты: выпівае за тры хвіліны тры літры малака, шпацыруе вуліцай у майтках, ну і падпальвае спіну.

Асцярожна! У відэа прысутнічае лаянка.

- Я даўно любіў дурэць. Некаторыя настаўнікі сумняваліся ці адэкватны я. Маё прозвішча ў школе ўжо ведалі ўсе. Пазней я моцна ўцягнуўся ў ютуб і падумаў, калі мае паводзіны чапляюць людзей, чаму б не здымаць гэта на камеру? Ведаеце, у многіх найважнейшая рэч - гэта грошы, а для мяне ёсць яшчэ больш важная рэч - папулярнасць, - прызнаецца карэспандэнту tut.by блогер.

Бацькі падлетка пакуль не ведаюць пра ягонае захапленне. Пра яго ён плануе ім распавесці крыху пазней - калі стане больш папулярным.

Свой канал Ігар завёў усяго два месяцы таму. Цяпер жа ў яго крыху больш за 230 падпісчыкаў. Далёка не ўсе з сімпатыяй ставяцца да дзіўных учынкаў блогера-пачаткоўца.

У МНС папярэдзілі - такія штукі небяспечныя для жыцця і здароўя. А ў міліцыі зацікавіліся творчасцю непаўналетняга блогера. Супрацоўнікі РАУС Цэнтральнага раёна ўжо праводзяць праверку з мэтай дачы прававой ацэнкі дзеянням падлетка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках